Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
БМЗ эканоміць на сваіх работніках 11:01, 27/02/2002
Беларускі металюргічны завод скарачае выдаткі на сацыяльную падтрымку сваіх работнікаў. Рашэньне аб гэтым кіраўніцтва прадпрыемства прыняла ў сувязі са складаным эканамічным становішчам заводу. Вырашана цалкам спыніць фінансаваньне капітальнага будаўніцтва. Выключаныя таксама даплаты на аздараўленьне работнікам, якія сыходзяць у чарговы адпачынак; штомесяцовы дадатак тым, хто стаіць на чарзе на атрыманьне кватэры й здымае жыльлё; аказаньне аднаразовай дапамогі работніку ў выпадку сьмерці члена ягонай сям’і й сям’і памерлага работніка, а таксама звольненым ў запас вайскоўцам, якія працавалі на заводзе да прызыву ў армію.
Калі дадзенае рашэньне рады БМЗ падтрымае канфэрэнцыя працоўнага калектыву, якая ў бліжэйшы час павінна разгледзіць калектыўную дамову паміж прафкамам і адміністрацыяй заводу на 2002 год, то прадпрыемству ўдасца сэканоміць больш за 2 млрд. рублёў. Варта адзначыць, што ў 2001 годзе БМЗ выдаткаваў на сацыяльную дапамогу членам калектыву прыкладна 7 млрд.рублёў.