Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 2728      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



“Нафтан” і “Палімір” рыхтуюцца да акцыянаваньня
11:03, 27/02/2002

Калектывы двух буйнейшых прадпрыемстваў нафтахіміі РУА “Нафтан” і РУП “Палімір” у лютым на сваіх канфэрэнцыях прынялі рашэньне аб акцыянаваньні. Абодва прадпрыемствы маюць вострую патрэбу ў рэканструкцыі й мадэрнізацыі вытворчасьці. Толькі мадэрнізацыя установак “Нафтану” абыйдзецца ў 246 млн.даляраў. Акрамя таго, плянуецца “ажывіць” устаноўку АТ-8, якая з-за недахопу сыравіны ўжо прастойвае больш за 10 гадоў. З аналягічнымі патрэбамі сутыкаецца і “Палімір”. Склады аб’яднаньня заваленыя гатовай прадукцыяй. Яна неканкурэнтназдольная. Каб зьменшыць выдаткі на вытворчасьць прадукцыі й павысіць ейную якасьць, таксама абыйсьціся без мадэрнізацыі вытворчасьці, прадпрыемствы губляюць рынкі збыту. І вярнуцца на іх будзе няпроста. “Нафтан” ужо выцясьнілі з Украіны.

Нават пры тым, што за апошнія два гады перапрацоўка сыравіны на прадпрыемстве павялічылася на 20 адсоткаў, а ўдзельная вага экспартнай прадукцыі вырасла на 10 адсоткаў, з кожным днём ўсе больш складана ўтрымліваць пазыцыі. Выхад адзін – прыцягнуць інвэстыцыі акцыянэраў прадпрыемстваў.

Прапановы паступілі “Нафтану” ад расейскай кампаніі “Сургутнефтегаз”. Інтарэс праяўляюць да наваполацкіх прадпрыемстваў кампаніі “Славнефть”, “ЛУКойл” і “Итера”. Аднак кантрольны пакет акцыяў (50 адсоткаў плюс адна акцыя) застанецца ва ўласнасьці дзяржавы.

Існуе верагоднасьць аб’яднаньня “Нафтана”, “Паліміра” і ТЭЦ ў адзіны холдынг. Пакуль на “Нафтане” і “Паліміры” ідзе працэс падрыхтоўкі матэрыялаў па акцыянаваньні. Рэгістрацыя новых акцыянэрных таварыстваў заплянаваная на другую палову сакавіка.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: