Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Малдоўскія апазыцыянэры дасягнулі свайго 11:05, 27/02/2002
Кіраўніцтва нацыянальнай тэлевізіі Малдовы пагадзілася даць этыр журналістам тэлеканалу, якія далучыліся да акцыі апазыцыі ў Кішынёве. У аўторак яны патлумачылі, што на тэлевізіі ўведзеная цэнзура й пачалі забастоўку пратэсту. Зараз згодна папярэдняй дамоўленасьці, штодзённа ў этыры дзяржаўнае кампаніі “Тэлерадыё-Малдова” будуць трансьлявацца аб’ектыўныя рэпартажы зь месца правядзеньня акцыі пратэсту, перадае “Интерфакс”.
Нагадаем, што з 9 студзеня ў Кішынёве праходзяць антыўрадавыя выступы супраць увядзеньня абавязковага выкладаньня расейскай мовы ў малдоўскіх школах і намеру ўладаў замяніць курс гісторыі Румыніі на курс гісторыі Малдовы.
26 лютага ўказам прэзыдэнта рэспублікі Ўладзімера Вароніна быў адпраўлены ў адстаўку міністар адукацыі рэспублікі Ільля Ванча, які падпісаў загад аб абавязковым вывучэньні расейскай мовы.