Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Перапынак у шклоўскім “Маскі-шоў” 11:07, 27/02/2002
Слушание по делу об оскорблении чести и достоинства Александра Лукашенко Слуханьні па справе ў абразе гонару й годнасьці Аляксандра Лукашэнкі працягвалася 26 лютага ў Шклоўскім раённым судзе. У якасьці абвінавачаных выступаюць пяць мясцовых актывістаў руху ЗУБР, якія апранулі маскі з вусамі й правялі перадвыбарчы пэрфоманс у вёсцы Гарадзец, дзе каліцьсі дырэктарам саўгасу працаваў Аляксандар Лукашэнка. Чарговае паседжаньне суда пачалося з замены адваката абвінавачаных – адваката Магілёўскага праваабарончага цэнтру Валеры Лабузава замянілі на свайго сталічнага калегу. Прадстаўнік руху ЗУБР паведаміў, што новы адвакат шклоўскіх актывістаў Супелка мае досьвед у такога кшталту працэсах.
Новы адвакат пасьля перапынку для азнаямленьня са справаю заявіў аб неабходнасьці паўторнага допыту некаторых сьведак. Аб сваім жаданьні выклікаць у суд сьледчага, які вёў справу аб абароне гонару й годнасьці прэзыдэнта, паведаміў пракурор раёну. Справа ў тым, што два сьведкі – бабулі 1917 і 1920 гадоў нараджэньня – заявілі ў залі суда аб тым, што падпісалі пратакол допыту і перад гэтым не чыталі, і ўвогуле нічога не памятаюць.