|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Вальтэр Швімэр: Рада Эўропы пільна сочыць за разьвіцьцём сытуацыі ў Беларусі 11:08, 27/02/2002 “Паважаныя сп.Карпенка, сп.Захаранка, сп.Ганчар, сп. Крсаоўская, сп.Клімава, сп.Завадзкая! Зь вялікім інтарэсам я прачытаў ліст ад 17 студзеня 2002 году. Дазвольце мне запэўніць вас, што Рада Эўропы пільна сочыць за разьвіцьцём сытуацыі ў Беларусі і асабліва за вашымі справамі. Некаторыя мае калегі па Сакратарыяту Рады Эўропы асабіста знамыя зь міністрам унутраных справаў Юры Захаранкам, старшынём выбарчай камісіі Віктарам Ганчарам, тэлежурналістам Зьмітром Завадзкім і спадаром Анатолем Красоўскім. Мы глыбака занепакоеныя лёсам вашых мужоў. Члены Парлямэнцкая Асамблеі Рады Эўропы, якія ведалі віцэ-сьпікера парлямэнту Генадзя Карпенку, былі надзвычай засмучаныя ягонай заўчаснай сьмерцю. Што да людзей, пасаджаных за краты па палітычных матывах, я нядаўна прызначыў незалежных экспэртаў Рады Эўропы, якія ўстанавілі наступныя аб’ектыўныя крытэры для вызначэньня іх як палітычных вязьняў: “Асоба, пазбаўленая свабоды, павінны быць прызнанай “палітычным вязьнем”: а: калі арышт быў зьдзейсьнены ў парушэньне адной з асноўных гарантыяў, усталяваных Эўрапейскай Канвэнцыяй па правох чалавека і ейнымі Пратаколамі (ECHR), у прыватнасьці, свабоды думкі, сумленьня й рэлігіі, свабоды самавыказваньня й інфармацыі, свабоды сходаў і асацыяцыяў; б: калі арышт быў зьдзейсьнены па чыста палітычных матывах без сувязі зь якім-небудзь парушэньнем; в: калі па палітычных матывах тэрмін арышту ці ягоныя ўмовы прапарцыйна не адпавядаюць правапарушэньню, у якім асабо была прызнаная віноўнай ці ў якім падазраваецца; г: калі па палітычных матывах арышт зьяўляецца дыскрымінацыяй ў параўнаньні зь мерамі, якія прымяняюцца да людзей, што абвінавачваюцца ў аналягічных правапарушэньнях; ці д: калі затрыманьне зьявілася вынікам адкрыта сфабрыкаваных працэдур і зьвязана з палітычнымі мэтамі ўладаў”. Больш за тое, экспэрты, якія заслугоўваюць даверу ўстанавілі, што заява аб тым, што чалавек зьяўляецца “палітычным вязьнем”, павінна быць пацьверджана сьведчаньнямі зь “першых рук” (prima facie). Такім чынам, дзяржаве неабходна даказаць тое, то затрыманьне адпавядае ўсім патрабаваньнем Эўрапейскага суда па правох чалавека ў адпаведнасьці з тлумачэньнем Эўрапейскага суда па правох чалавека, што патрбаваньні прапарцыйнасьці пакараньня і непрадузята былі ўлічаныя і што пазбаўленьне волі стала сьледзтвам справядлівай судавытворчасьці. Мы чакаем, што ўсе дзяржавы, якія імкнуцца да членства ў Радзе Эўропы, будуць паважаць гэтыя патрабаваньні. Шчыра Ваш, Вальтэр Швімэр” Стразбург 22 лютага 2002
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|