Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 2728      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Кіеве разгромлены моладзевы выбарчы штаб блёку Цімашэнкі
11:14, 27/02/2002

Уначы з 26 на 27 лютага быў разгромлены моладзевы выбарчы штаб Блёку Юліі Цімашэнкі ў Кіеве, а аргтэхніка зьнічтожаная. Пра гэта УНИАН паведаміў кіраўнік штабу блёку Аляксандар Турчынаў. Акрамя таго, паводле словаў Тупчынава, 26 лютага ў кватэры намесьніка кіраўніка штабу Яраслава Фядарчука невядомыя выламілі ўваходныя дзьверы й правялі дагляд асабістых рэчаў, падобны на несанкцыянаваны вобшук і пагром. Паводле словаў Турчынава, відавочным зьяўляецца тое, што невядомых цікавілі дакумэнты, зьвязаныя з прафэсыйнай дзейнасьцю Фядарчука.

Турынаў нагадвае пра шэраг папярэдніх актаў, зьдзейсненых адносна блёку Юліі Цімашэнкі. У прыватнасьці, адзначыў ён, 25 лютага ў Харкаве па загаду губэрнатара Яўгена Кушнарова лідэру блёку без ніякіх тлумачэньняў адмовілі ў прадстаўленьні памяшканьня для сустрэчы з выбаршчыкамі. Акрамя таго, у Кіраваградзкім абласным штабе блёку быў праведзены вобшук нібыта з прычыны абяшкоджваньня выбухоўкі. Насамрэч, лічыць Турчынаў, ініцыятары гэтых акцыяў ставілі сабе за мэту паралізаваць выбарчую працу блёка. 26 лютага ў Палтаве прадстаўнікі МУС й камунальныя службы гораду пазрывалі рэклямныя матэрыялы блёка Юліі Цімашэнкі, і пра гэтым не зачапілі агітацыйных матэрыялаў іншых партыяў і блёкаў.

Усё вышэйзгаданае блёк Юліі Цімашэнкі расцэньвае як мэтанакіраваную й сьвядомую кампанію парвакацыяў супраць дэмакратычных апазыцыйных сілаў пад патранатам прэзыдэнта Леаніда Кучмы й ягонай адміністрацыі.

Блёк Юліі Цімашэнкі зьвяртаецца да прадстаўнікоў міжнародных арганізацыяў з просьбай адэкватна ацэньваць антызаконныя дзеяньні органаў улады ўсіх узроўняў і ацэньваць дэмакратычнасьць выбарчага працэсу не па пустых абацяньнях дзяржаўнага кіраўніцтва, а паводле рэальнай сытуацыі ў краіне.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: