Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Юшчанка ня выключае магчымасьці фальсыфікацыі выбараў 11:15, 27/02/2002
Лідэр выбарчага блёку”НашаЎкраіна” Віктар Юшчанка ня выключае магчымасьці фальсыфікацыі вынікаў парлямэнцкіх выбараў. Пра гэта ён заявіў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Луганску, адказваючы на пытаньні журналістаў, датычныя заявы лідэра СДПУ (А) Віктара Мядзьведчука аб немагчымасьці фальсыфікацыі на выбарах-2002.
Як паведамілі УНИАН у прэсавай службе блёку, як адзначыў В.Юшчанка, па ацэнках экспэртаў, на выбарах можа быць сфальсыфікавана ад 8 да 12 адсоткаў галасоў. Ён падкрэсьліў, што фальсыфікацыя выбараў фактычна адбываецца ўжо сёньня – шляхам маніпуляцыі грамадзкай думкай.
“Некторыя палітыкі занадта часта наведваюць ЦВК, і гэта мяне непакоіць”, -- сказаў В.Юшчанка.
Выбарчы блёк “Наша Ўкраіна” падтрымаў ідэю шэрагу палітычных партыяў і блёкаў аб укараненьні на выбарах-2002 адмысловай камунікацыйнай сыстэмы ўзаемнага інфармаваньня, пачынаючы з першасных пратаколаў галасаваньня.
Юшчанка адзначыў, што “Наша Ўкраіна” актыўна будзе супрацоўнічаць і будзе абменьвацца інфармацыяй з грамадзкімі арганізацыямі, якія будуць кантраляваць празрыстасьць выбараў.
Юшчанка нагадаў, што ў новым Крымінальным кодэксе за парушэньне выбарчага заканадаўства прадугледжана пакараньне – да сямі гадоў пазбаўленьня волі. “Гэта прымусіць людзей, якія ўдзельнічаюць ў арганізацыі й правядзеньні выбараў, задумацца над сваімі дзеяньнямі і не паддавацца ўціску пэўных паліытчных сілаў, а таксама ісьці на іхныя падачкі”, -- лічыць Юшчанка.