Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Падрыхтоўку да выбараў улады пачалі з закону аб партыях 11:18, 27/02/2002
Да пачатку чарговай палітычнай кампаніі часу яшчэ дастаткова – выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў павінны прайсьці ўвосень гэтага году. Аднак беларускія ўлады, кіруючыся, напэўна, прынцыпам, “рыхтуй сані ўлетку, а воз узімку”, ужо пачалі падрыхтоўку да будучай выбарчай кампаніі. На мінулым тыдні члены “парлямэнцкай” Сталай камісіі па правох чалавека, нацыянальных зносінах і СМІ прынялі рашэньне аб тым, каб уключыць на павестку дня вясновай сэсіі законапраэкту аб папраўках у Закон “Аб палітычных партыях”.
Ён распрацаваны для выканнаьня дэкрэту прэзыдэнта “Аб некаторых мерах па ўдасканаленьні парадку правядзеньня сходаў, мітынгаў, вулічных шэсьцяў, дэманстрацыяў, іншых масавых мерапрыемстваў і пікетаваньня ў РБ” і істотна ўціскае дзейнасьць палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў.
Як паведамляе “БДГ”, дадзены дэкрэт Аляксандар Лукашэнка падпісаў яшчэ 7 траўня мінулага году. Згодна гэтаму дакумэнту “сходы, мітынгі, вулічныя шэсьці, дэманстранцыі і пікетаваньне, удзельнікі якіх дзейнічаюць мэтадамі, што ствараюць пагрозу грамадзкай бясьпецы, жыцьцю й здароўю ўдзельнікаў згаданых мепрапрыемстваў ці іншых асобаў, або хаваюць свае твары пад маскамі, павінны быць спыненыя”.
Дэкрэт таксама кажа аб тым, што правядзеньне акцыяў і мерапрыемстваў “за пяць і меней дзён да выбараў, рэфэрэндуму, водгуку дэпутата дазваляецца толькі ў адммыслова вызначаных для правядзеньня масавых мерапрыемстваў месцах пад адкрытым небам і ў памяшканьнях, за выключэньнем масавых мерапрыемстваў, якія праводзяцца па рашэньні дзяржаўных ворганаў”.
Партыі, прафсаюзы і іншыя арганізацыі, адказныя асобы якіз не забясьпечылі “парадак арганізацыі ці правядзеньня масавых мепрапрыемстваў, што пацягнула нанясеньне ўрону ў буйным памеры ці істотнай шкоды правам і законным інтарэсам грамадзян, арганізацыям або дзяржаўным ці грамадзкім інтарэсам, могуць быць зьліквідаваныя ва ўстаноўленым парадку за аднаразовае парушэньне заканадаўства”. Пры гэтым пад уронам у буйным памеры разумеецца ўрон на суму, якая пераўзыходзіць ў 10 тысячаў і болей разоў мінімальнага заробку. Істотны ўрон, нанесены “правам і законнымі інтарсам рамадзян, арганізацыяў або дзяржаўным ці грамадзкім інтарэсам”, трактуецца ў дакумэнце як “зрыў масавага мерапрыемства”. А таксама як “часовае спыненьне дзейнасьці арганізацыяў, або парушэньне руху транспарту, гібель людзей, нанясеньне цяжкага цялеснага пашкоджаньня аднаму ці некалькім пацярпелым”.
Асаблівую ўвагу зьвяртае на сябе той факт, што папраўкі, якія рыхтуецца разгледзіць “палатка”, прадугледжваюць магчымасьць закрыцьця партыяў ўсяго толькі за аднаразовае парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і, у прыватнасьці, згаданай вышэй нормы, датычнай нанясеньня “істотнай шкоды” правам і законным інтарэсам грамадзян і арганізацыяў.