Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 2728      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Справа супраць сына Чыгіра сфабрыкаваная
11:19, 27/02/2002

У сваім выступе ў судзе Ленінскага раёну гораду Менску, на працэсе па справе Аляксандра Чыгіра, Антона Яшына, Зьмітра Юцкевіча ў якасьці абаронцы свайго сына Юлія Чыгір заявіла аб тым, што справа супраць ейнага сына сфабрыкаваная. Юлія Чыгір нагадала, што справа супраць сына была распачатая напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў. У сваім выступе ў паўтары гадзіны яна падрабязна распавяла аб дзеяньнях сьледчай групы, якія выходзілі, на яе думку, за рамкі закону. “Цалкам адсутнічаюць падставы верыць, што сьледзьва было аб’ектыўным”, -- зрабіла рэзюмэ Юлія Чыгір.

Яна зьвярнула ўвагу, што ў першыя дні пасьля арышту ў некаторых дзяржаўных СМІ разгарнулася кампанія па дыскрэдытацыі Чыгіра – у той час, калі яшчэ не былі затрыманыя Яшын і Юцкевіч. Яны не хаваліся, свабодна жылі ў Менску і езьдзілі на машынах, якія сьледчыя прадставілі як скрадзеныя.

Паводле ейных словаў, па Беларускай тэлевізіі, у парушэньне прэзумпцыі невіноўнасьці, ужо ішлі рэпартажы аб стварэньні Аляксандрам Чыгіром злачыннай групы для крадзяжу аўтамабіляў. Пры гэтым падкрэсьлівалася, што ён зьяўляецца сынам былога прэм’ер-міністра, а зараз аднаго зь лідэраў апазыцыі Міхаіла Чыгіра. Як адзначыла Юлія Чыгір, гэта лепш за ўсё сьведчыць пра палітычны характар справы. 1 сакавіка з апошнім словам на працэсе выступяць абвінавачаныя.

Трое маладых людзей, нагадаем, абвінавачваюцца ў крадзяжы аўтамабіляў (у асабліва буйным памеры). Напярэдадні пракурор прасіў суд прызначыць ім пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня свабоды – Аляксандру Чыгіру тэрмінам на 7 гадоў. Антону Яшыну – на 8, Зьмітру Юцкевічу – на 11 гадоў і 6 месяцаў ў калёніі строгага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці. Абарона абвінавачаных, прывяла шматлікія факты, якія сьведчаць аб грубых парушэньнях закону, дапушчаных падчас папярэдняга сьледзтва супрацоўнікамі Сьледчага камітэту і аперупаўнаважанымі Маскоўскага РАУС гораду Менску. Паводле словаў адквакатаў, колькасьць гэтых парушэньняў, супярэчаньняў і іх характар такія, што сьведчаць аб фабрыкацыі справы, ягонай “падгонцы” да раней распрацаванага сцэнару, перадае БелаПАН.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: