Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка адкрыта парушае сваю ж Канстытуцыю 11:20, 27/02/2002, yusnews.info
Аляксандар Лукашэнка сфармуляваў свой падыход да “Другога нацыянальнага тэлеканалу” на чале з Рыгорам Кісялём і заявіў літаральна наступнае: “Што да кантрольнага пакету акцыяў, то ў нас ня можа быць прыватызаваная ідэалёгія, суб’екты й аб’екты ідэалёгіі. Гэта павінна заставацца пад уплывам дзяржавы”. Аднак артыкул 4 Канстытуцыі Беларусі ў абедзьвюх рэдакцыях (як у 1994, так і 1996 году) кажа: “Дэмакратыя ў Рэспубліцы Беларусь ажыцьцяўляецца на аснове разнастайнасьці палітычных інстытутаў, ідэалёгій і меркаваньняў”. А артыкул 33 Канстытуцыі таксама ў абедзьвюх рэдакцыях указвае: “Манапалізацыя сродкаў масавай інфармацыі дзяржавай, грамадзкімі аб’яднаньнямі ці асобнымі грамадзянамі, а таксама цэнзура не дапускаюцца”.
Незалежныя юрысты Беларусі мяркуюць, што стварэньнем 2-га тэлеканалу Аляксандар Лукашэнка толькі ўскладніў сабе жыцьцё: нібыта натуральная манаполія БТ-1 зараз пераўтворыцца ў відавочную для ўсіх супрацьнатуральную і адкрыта антыканстытуцыйную.