Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28     




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Прыднястроўе – перавалачны пункт для беларускай зброі
11:21, 28/02/2002, “Голас Амэрыкі”


 ПАЛIТЫКА 

Расейскія СМІ зьвязваюць заяву ЗША аб пастаўках беларускай зброі ў Ірак з самітам СНД
11:20, 28/02/2002

Афіцыйны прадстаўнік амэрыканскага замежнапалітычнага ведамства Рычард Баўчар апублікаваў заяву, у якой гаворыцца, што “Злучаныя Штаты вельмі сур’ёзна ставяцца да паведамленьняў аб перадачы ўзбраеньняў краінам і арганізацыям, якія падтрымліваюць ці ўхваляюць тэрарызм. Мы выкарыстоўваем розныя меры для супрацьдзеяньня такога кшталту дзеяньняў, уключна... з прымяненьнем санкцыяў там, дзе гэта неабходна”, перадае Рэйтар. Размова йдзе аб Беларусі, якая, паводле інфармацыі Вашынгтону, экспартуе зброю ў абыход дзейных рэзалюцыяў ААН. У прыватнасьці, маецца на ўвазе падрыхтоўка беларускімі спэцыялістамі іракскіх групаў для працы зь зянітна-ракетнымі копмлексамі С-300, піша СМІ.ру

Маска Лукашэнкі можа быць падвергнутая экспэртызе
11:19, 28/02/2002

Слуханьне па справе аб абразе гонару й годнасьці Аляксандра Лукашэнкі цягнулася сёньня ў Шклоўскім раённым судзе. У якасьці абвінавачаных выступаюць пяць мясцовых актывістаў руху ЗУБР, якія апранулі маскі з вусамі й правялі перадвыбарчы пэрфоманс ў вёсцы Гарадзец, дзе калісьці працаваў дырэктарам калгасу Аляксандар Лукашэнка. На момант выхаду дадзенага выпуску навінаў, абаронца актывістаў ЗУБРа сп.Супелка падаў хадайніцтва аб прызначэньні коплекснай экспэртызы ўсіх рэчаў, якія маюць адносіны да дадзенай справы. Экспэртызу, дарэчы, пройдуць і славутыя маскі Лукашэнкі. Былі таксама дапытаныя дзьве сьведкі – бабулькі 1917 і 1920 гадоў нараджэньня. Яны з-за вельмі сталага ўзросту так і ня здолелі даць канкрэтных сьведчаньняў.

На кіраўніцтва “Нафтану” заведзеная крымінальная справа
11:18, 28/02/2002

Віцебская абласная пракуратура распачала крымінальную справу па факце злоўжываньня службовым становішчам адносна некаторых прадстаўнікоў кіраўніцтва наваполацкага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “ВА “Нафтан”. Як паведаміў БелаПАН першы намесьнік пракурора Віцебскай вобласьці Анатоль Лескавец, па справе праходзяць службовыя асобы ўзроўню намесьніка генэральнага дырэктара прадпрыемства, аднак абвінавачаньні ім пакуль не прад’яўленыя. Больш дэтальную інфармацыю Лескавец даваць адмовіўся, спасылаючыся на тайну сьледзтва. Ён таксама не пацьвердзіў і не абверг інфармацыю аб сувязі ўзбуджэньня крымінальнай справы з працай у “Нафтане” камісіі Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі.

ЗША і НАТА рыхтуюцца да ваенных навучаньняў ля межаў Беларусі
11:17, 28/02/2002

Шырокамаштабныя навучаньні Паўночнаатлянтычнага альянсу “Стронг рызолв-2002” (“Цьвёрдае рашэньне-2002”) пачынаюцца 1 сакавіка. Яны пройдуць на тэрыторыі Нарвэгіі й Польшчы. Манёўры будуць доўжыцца да 15 сакавіка. Пра гэта Стране.Ru заявілі расейскія ваенна-дыпляматычныя крыніцы. Пры гэтым яны адзначылі, што галоўнай мэтай навучаньняў стане праверка здольнасьці Ўзброеных сілаў НАТА праводзіць стратэгічныя апэрацыі на разнастайных тэатрах вайсковых дзеяньняў адначасова. Падчас навучаньняў, якія пройдуць ў непасрэднай блізкасьці зь межамі Расеі й Беларусі, будзе разглядацца наступная сытуацыя: на фоне актывізацыі ў памежных раёнах злачынных і тэрарыстычных груповак намецілася рэзкае абвастрэньне стасункаў паміж былымі рэспублікамі, “зь неаднародным этнічным складам насельніцтва”, у мінулым адной дзяржавы.

ААН раскрыла існаваньне гіганцкай кантрабанднай сеткі продажу зброі
11:16, 28/02/2002, Le Monde

У час расьследаваньня, якое праводзіла ААН, Злучаныя Штаты і эўрапейскія краіны, была раскрыта гіганцкая сетка нелегальнага гандлю зброяй. Зброя пастаўлялася з Афрыкі ў Аўганістан праз Філіпіны. Цэнтральнай фігурай у гэтым кантрабандным гандлі зьяўляецца былы афіцэр расейскіх ВПС Віктар Анатольевіч Бут. Паводле дадзеных “Sunday Times” ад 17 лютага. “Ён быў асноўным пастаўшчыком зброі й тэхнікі для сеткі бэн Ладэна ў Аўганістане”.

“Вертыкаль” адмовіла рэдактару “Пагоні” ў рэгістрацыі новай газэты
11:15, 28/02/2002

Гарадзенскі гарвыканкам адмовіў рэдактару закрытай уладамі газэты “Пагоня” Мікалаю Маркевічу ў разьмяшчэньні ў горадзе новага выданьня пад назовам “Газэта “Пагоня”. У гарвыканкаме палічылі, што назоў выданьня практычна ідэнтычны назову газэты “Пагоня”, выпуск якой быў спынены рашэньнем Вышэйшага гаспадарчага суда. “Вертыкаль” лічыць, што імкненьне зарэгістраваць выданьне “Газэта “Пагоня” зьяўляецца “спробай абыйсьці рашэньне ВГС і аднавіць выданьне пад іншым, але абсалютна сугучным назовам”. У адказ на гэта Мікалай Маркевіч падаў у гарвыканкам дакумэнты аб узгадненьні разьмяшчэньня ў Горадні яшчэ адной новай газэты – “Мужыцкая праўда”.

У Беларусі стала адным электронным СМІ болей
11:14, 28/02/2002

Першы музычны канал зарэгістраваны 27 лютага ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі як сродак масавай інфармацыі. Плянавае вяшчаньне каналу пачнецца 1 сакавіка а 7 раніцы. Ініцыятыва стварэньня тэлеканалу належыць таварыству з абмежаванай адказнасьцю “Добровидение”, якое пяць гадоў рэтрансьлявала тэлеканал “ТВ-6 Москва” ў Менску.

Ля Менску спаленая царква
11:13, 28/02/2002

Вялікі рэзананс сярод жыхароў беларускай сталіцы выклікаў начны падпал у адной з навакольных вёсак Каралёў Стан нядаўна адбудаванай праваслаўнай царквы. Праваахоўчыя органы прыйшлі да высновы, што падпаліць храм магла адна з груп сатаністаў. На карысьць гэтай вэрсіі кажа і той факт, што на доме сьвятара (ён знаходзіццца ля царквы) яны пакінулі характэрны для гэтай сэкты знак. Аднак канчатковае абвінавачаньне яшчэ не прад’яўленае, і КДБ працягвае праверку ўсіх абставінаў гэтага здарэньня.

У Магілёве адзначаны спад прамысловай вытворчасьці
11:12, 28/02/2002

Паводле інфармацыі выконваючага абавязкі старшыні гарвыканкаму Віктара Дзюбайлава, у студзені, у параўнаньні з адпаведным пэрыядам мінулага году, аб’ёмы прамысловай вытворчасьці на магілёўскіх прадпрыемствах скараціліся на 13,5 адсоткі. Запасы гатовай прадукцыі на складах дасягнулі 85 адсоткаў ад месяцовага аб’ёму вытворчасьці. Замежнагандлёвы зварот зьменшыўся на 4,5 адсоткі, пазыка за спажытую электраэнэргію (паводле дадзеных на 1 лютага) пераўзышла 21 мільярд рублёў.

На траціну падаражэлі паслугі таксовак
11:11, 28/02/2002

28 лютага ў Беларусі зноў вырасьлі тарыфы на перавозку пасажыраў леккавымі таксоўкамі. Паслугі таксі падаражэлі амаль на 30 адсоткаў. Як патлумачыў БелаПАН дырэктар дэпартамэнту аўтамабільнага транспарту Міністэрства транспарту й камунікацыяў Беларусі Валеры Міленькі, такі імклівы рост кошту паслугаў таксі зьвязаны з цэлым шэрагам фактараў: павелічэньнем асобных падаткаў і пляцяжоў, пэўным ростам кошту бензіну апошнімі месяцамі і шэрагам іншых. Сёньняшняе павышэньне тарыфаў дазволіць перавозчыкам працаваць хоць зь невялікай рэнтабельнасьцю і неяк абнаўляць свой парк.

Амэрыка націсьне на Гусэйна праз Лукашэнку
11:10, 28/02/2002, Gazeta.ru

Амэрыка зьбіраецца ўвесьці санкцыі супраць Беларусі. Зрэшты, хвалявацца з-за гэтага варта не Лукашэнку, а Садаму Гусэйну. Пры ўсіх насьцярожаных адносінах Вашынгтону да “апошняй дыктатуры ў Эўропе”, якая засталася пасьля зьмены правячага рэжыму ў Югаславіі, раней на міжнародным узроўні размова аб санкцыях супраць Беларусі не заходзіла. Праўда, два месяцы таму пытаньне аб іх падымаў сэнатар Хэлмс ў кангрэсе ЗША, аднак так і ня выйшаў за ягоныя межы.

РЭЖЫМ ЛУКАШЭНКІ БУДЗЕ ПАКАРАНЫ САНКЦЫЯМІ ЗА ГАНДАЛЬ ЗБРОЯЙ
11:09, 28/02/2002

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША ня выключае магчымасьці прымяненьня санкцыяў супраць Беларусі, падазраванай Вашынгтонам у пастаўках зброі краінам, што падтрымліваюць міжнародны тэрарызм, перадае Reuters. “Злучаныя Штаты вельмі сур’ёзна ставяцца да паведамленьняў аб перадачы ўзбраеньняў краінам і арганізацыям, якія падтрымліваюць ці ўхваляюць тэрарызм”, -- гаворыцца ў апублікаванай у сераду заяве афіцыйнага прадстаўніка амэрыканскага замежнапалітычнага ведамства Рычарда Баўчара. “Мы выкарыстоўваем разнастайныя меры для супрацьдзеяньня такога кшталту дзеяньня, уключна... з прымяненьнем санкцыяў там, дзе гэта неабходна”.

Суд над удзельнікамі перадвыбарчага пэрфомансу працягваецца
11:08, 28/02/2002

Слуханьне па справе аб абразе гонару й годнасьці Аляксандра Лукашэнкі працягнецца сёньня ў Шклоўскім раённым судзе. У якасьці абвінавачаных выступаюць пяць мясцовых актывістаў руху ЗУБР, якія апранулі маскі з вусамі й правялі перадвыбарчы пэрфоманс у вёсцы Гарадзец, дзе калісьці дырэктарам саўгасу працаваў Аляксандар Лукашэнка. Нагадаем, што на апошнім паседжаньні суду адвакат Супелка заявіў аб неабходнасьці паўторнага допыту некаторых сьведак. Пра сваё жаданьне выклікаць у суд сьледчага, які вёў справу аб абароне гонару й годнасьці прэзыдэнта, паведаміў пракурор раёну. Справа ў тым, што два сьведкі – бабулі 1917 і 1920 гадоў нараджэньня – заявілі ў залі суда аб тым, што падпісалі пратакол допыту, але перад гэтым не чыталі яго, і ўвогуле нічога не памятаюць.

Абарона Калугіна дабіваецца перакваліфікацыі абвінавачаньняў
11:07, 28/02/2002

Адвакаты былога генэральнага дырэктара менскага ЗАТ “Атлянт” Леаніда Калугіна маюць намер дабівацца перакваліфікацыі высунутых супраць яго абвінавачаньняў. У размове з карэспандэнтам БелаПАН адвакат Аляксандар Пыльчанка нагадаў, што нядаўна ўступіў у сілу Ўказ прэзыдэнта №40 “Аб дадатковых мерах па ўрэгуляваньні эканамічных адносінаў” ад 16 студзеня 2001 году. Ў гэтым указе дзеяньні, якія пастаўленыя ў віну Калугіна як злачынствы, апісаныя як адміністратыўныя правіны, што цягнуць за сабой ці эканамічныя, ці адміністратыўныя санкцыі. Сыходзячы з гэтага, адвакаты маюць намер паставіць перад сьледзтвам пытаньне аб перакваліфікацыі дзеяньняў, у якіх абвінавачваецца Калугін, а таксама зьвярнуць увагу на негуманнасьць утрыманьня 61-гадовага Калугіна ў благіх умовах сьледчага ізалятара.

Прадпрымальнікі Наваполацку маюць намер пачаць бестэрміновую забастоўку
11:06, 28/02/2002

Намер аб’явіць бестэрміновую забастоўку з 1 сакавіка выказалі прыватныя прадпрымальнікі Наваполацку. 27 лютага яны правялі мітынг, на якім выказалі пратэст супраць намераў гарадзкіх уладаў павысіць у некалькі разоў кошты на арэнду гандлёвай плошчы. Арганізатарамі агульнагарадзкога мітынгу выступіў Незалежны прафсаюз вытворчага аб’яднаньня “Палімір” і Незалежны прафсаюз прыватных прадпрымальнікаў Наваполацку. Прафсаюзы зьвярнуліся да жыхароў Наваполацку з просьбай падтрымаць пратэст й патрабаваць ад мясцовай улады рашэньня праблемы міні-рынкаў і ўплаты падаткаў з улікам магчымасьцяў й патрэбаў гараджан. Павышэньне расцэнак на гандлёвыя месцы прадпрымальнікі назвалі нездаровай канкурэнцыяй з мэтай выгнаць прадпрымальнікаў з рынкаў.

Лукашэнка ад’яжджае ў Алматы
11:05, 28/02/2002

Аляксандар Лукашэнка ад’яжджае ў Алматы для ўдзелу ў нефармальным саміце кіраўнікоў дзяржаваў СНД, які адбудзецца 1 сакавіка. Як паведаміла “Интерфаксу” прэсавы сакратар кіраўніка дзяржавы Натальля Пяткевіч, беларускі бок мае намер прапанаваць для абмеркаваньня пытаньне датычнае замежнай ваеннай прысутнасьці на тэрыторыі дзяржаў-удзельніц Дамовы аб калектыўнай бясьпецы, а таксама абмеркаваць праблемы супрацоўніцтва ў сфэры ўмацаваньня калектыўнай бясьпецы краін СНД. Мяркуецца, што Лукашэнка падчас знаходжаньня ў Алматы сустрэнецца з прэзыдэнтам Расеі й правядзе шэраг двухбаковых сустрэч зь лідэрамі іншых краін Садружнасьці.

Дутая статыстыка беларускага эканамічнага “цуду”
11:04, 28/02/2002

Статыстыка бедларускага эканамічнага “цуду” зьяўляецца не ў чынавенскіх габінэтах. “Надоі паказчыкаў” нараджаюцца ў бугальтэрыях прадпрыемстваў. Пра гэта сьведчаць вынікі праверкі, распаўсюджаныя на гэтым тыдні Гарадзенскім абласным упраўленьнем статыстыкі. Праверка тычылася дакладнасьці дадзеных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасьці па фінансавых паказчыках на прадпрыемствах і ў арганізацыях вобласьці. Скажэньне дадзеных статыстычнай справаздачнасьці былі выяўленыя на 73,9 адсоткі правераных аб’ектаў.

Мэдыцына становіцца цалкам платнай
11:03, 28/02/2002

У адпаведнасьці з пастановаю Савету Міністраў РБ ад 26 чэрвеня 2001 г.№954 “Аб унясеньні зьменаў і дапаўненьняў ў Пастанову Габінэту Міністраў РБ ад 27 жніўня 1996 году №566” і адпаведнымі Загадамі галоўных дактароў усіх мэдычных паслуг, якія аказваюцца насельніцтву мэдычнымі ўстановамі, паведамляе praca.by. У дадзены сьпіс уваходзяць практычна ўсе, пачынаючы ад любога віду даведак (у сярэднім 700 рублёў), скончваючы рознымі ўльтрагукавымі й рэнтгеналягічнымі дасьледаваньнямі (ад 2000 да 1600). Драматызм сытуацыі зьвязаны з тым, што большая частка грамадзян краіны са сваімі мінімальнымі даходамі й пэнсіямі пазбаўленая права выбару, як гэта практыкуецца ва ўсіх цывілізаваных краінах сьвету – “ці ты плаціш сам за ўсе неабходныя мэдычныя паслугі, або за цябе плоціць адпаведная страхавая кампанія”.

Камунальныя тарыфы будуць расьці
11:02, 28/02/2002

Міністар жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Аляксандар Мількота ня выключае, што за год у рэспубліцы будуць расьці камунальныя тарыфы. Кіраўнік ведамства нагадаў, што ў адпаведнасьці з законам “Аб бюджэце на 2002 год” насеніцтва краіны павінна пагашаць 40 адсоткаў кошту на ўтрыманьне жыльля. Між тым, паводле ягоных дадзеных, на 1 студзеня кампэнсацыя насельніцтвам сабекошту жыльлёва-камунальных паслуг склала ўсяго 19,7%. Менавіта гэтым міністар тлумачыць тое, што ў студзені-лютым ў 1,1 і 1,2 разы вырасьлі тарыфы на ацяпленьне й гарачае водазабесьпячэньне. У 3,8 разы тарыфы на карыстаньне ліфтамі, у 2 разы стаўкі платы за тэхнічнае абслугоўваньне.

Харчаванне ў шпіталях можа стаць платным
11:01, 28/02/2002, www.praca.by

На 7 адсоткаў спаў у студзені аб’ём вытворчасьці па Гомлі ў параўнаньні зь мінулым годам. Па гэтай прычыне ў абласным цэнтры мяркуецца згарнуць некаторыя сацыяльныя праграмы, хаця, як запэўнівае намесьнік старшыні Гомельскага гарвыканкаму Віктар Кузьняцоў, падыход да гэтага будзе дыфэрэнцыянаваным. І новаўвядзеньне не закране неабароненныя слаі насельніцтва. Амаль як аб вырашаным пытаньні сказаў ён і аб увядзеньні такіх непапулярных мераў, як платнае харчаваньне ў шпіталях.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: