Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дутая статыстыка беларускага эканамічнага “цуду” 11:04, 28/02/2002
Статыстыка бедларускага эканамічнага “цуду” зьяўляецца не ў чынавенскіх габінэтах. “Надоі паказчыкаў” нараджаюцца ў бугальтэрыях прадпрыемстваў. Пра гэта сьведчаць вынікі праверкі, распаўсюджаныя на гэтым тыдні Гарадзенскім абласным упраўленьнем статыстыкі. Праверка тычылася дакладнасьці дадзеных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасьці па фінансавых паказчыках на прадпрыемствах і ў арганізацыях вобласьці. Скажэньне дадзеных статыстычнай справаздачнасьці былі выяўленыя на 73,9 адсоткі правераных аб’ектаў.
Як паведамляе газэта “День”, высьветлілася, напрыклад, што ў філіі камбінату кааператыўнай прамысловасьці Гарадзенскага райпо ў выручку ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, прац, паслуг уключаліся датацыя зь бюджэту на пакрыцьцё розьніцы ў кошце на хлеб, а таксама валавы даход ад гандлёвай дзейнасьці замест таваразвароту. У выніку выручка ад рэалізацыі, прадстаўленая прадпрыемствам ў справаздачы аб фінансавых выніках за студзень-верасень 2001 году, пераўзышла рэальную амаль на 46 мільёнаў рублёў, а страты былі заніжаныя аімаль на 79 мільёнаў. За кошт даходаў, атрыманых ад рэалізацыі, вырас артыкул выдаткаў ў філіі грамадзкага харчаваньня Маскоўскага райпо. І гэтак далей...