Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28     




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Амэрыка націсьне на Гусэйна праз Лукашэнку
11:10, 28/02/2002, Gazeta.ru

Амэрыка зьбіраецца ўвесьці санкцыі супраць Беларусі. Зрэшты, хвалявацца з-за гэтага варта не Лукашэнку, а Садаму Гусэйну. Пры ўсіх насьцярожаных адносінах Вашынгтону да “апошняй дыктатуры ў Эўропе”, якая засталася пасьля зьмены правячага рэжыму ў Югаславіі, раней на міжнародным узроўні размова аб санкцыях супраць Беларусі не заходзіла. Праўда, два месяцы таму пытаньне аб іх падымаў сэнатар Хэлмс ў кангрэсе ЗША, аднак так і ня выйшаў за ягоныя межы.

Сёньня амэрыканскую ініцыятыву агучыў прэсавы сакратар дзярждэпартамэнту Рычард Баўчар. Прычым фармулёўка была вельмі асьцярожнай. Як паведамляе Reuters, Баўчар “ня выключае верагоднасьці ўвядзеньня санкцыяў супраць Беларусі” – амэрыканцы па-ранейшаму падазраваюць, што адной з крыніц прыбытку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі зьўяляецца ўзбраеньне краін “осі зла”, куды, як лічыць Джордж Буш, уваходзяць Ірак, Іран і Паўночная Карэя.

“ЗША вельмі сур’ёзна ставяцца да паведамленняў аб пастаўцы зброі тэрарыстам. Мы выкарыстоўваем розныя сродкі, уключна з увядзеньнем санкцыяў адносна краін, якія забясьпечваюць тэрарыстаў зброяй”—заявіў прадстаўнік дзярждэпу.

На мінулым тыдні такія заявы рабіліся ў Беларусі, куды з трохдзённым візытам прыбыла дэлегацыя амэрыканскага дзярждэпартамэнту на чале са Стывенам Пайфэрам. Напэўна, дадзеныя, якія ўдалося атрымаць ёй у Менску, і леглі ў аснову пазыцыі прэсавага сакратара дзярждэпартамэнту.

У адрозьненьне ад Баўчара, падазрэньні дэлегацыі Пайфэра былі дастаткова канкрэтнымі: “ЗША маюць дакладныя дадзеныя аб тым, што Беларусь прадае зброю краінам, якія падтрымліваюць тэрарызм”. Акрамя таго, як удакладніў Пайфэр, амэрыканскія спэцслужбы дакладна ведаюць, што там рыхтуюцца ваенныя кадры для Ірака й Ірану, якіх, у прыватнасьці, навучаюць карыстацца комплексамі супрацьпаветранай абароны С-300.

Трэба сказаць, што зьвесткі аб гандлі зброяй, які вядзецца пад кіраўніцтвам Лукашэнкі, траплялі ня толькі ў рукі амэрыканскай выведкі. Некалі аналягічнае расьсьледаваньне правялі журналісты НТВ і высьветлілі, што ледзь не палова транспартных самалётаў зь міжнароднага аэрапорту Менску вылятае ў Ірак.

Відавочна, Ірак непакоіць амэрыканцаў больш чым астатніх краін “осі зла”. Вашынгтон рэгулярна дае зразумець, што менавіта рэжым Садама Гусэйна – наступная пасьля Аўганістану цэль антытэрарыстычнай апэрацыі і, адпаведна, сапраўдная прычына палітычнага ціску на Беларусь. Такога кшталту заявы Дзярждэпу ў адрас афіцыйнага Менску могуць казаць толькі аб тым, што да пачатку апэрацыяў у Іраку засталося зусім няшмат.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: