Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Беларусі стала адным электронным СМІ болей 11:14, 28/02/2002
Першы музычны канал зарэгістраваны 27 лютага ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі як сродак масавай інфармацыі. Плянавае вяшчаньне каналу пачнецца 1 сакавіка а 7 раніцы. Ініцыятыва стварэньня тэлеканалу належыць таварыству з абмежаванай адказнасьцю “Добровидение”, якое пяць гадоў рэтрансьлявала тэлеканал “ТВ-6 Москва” ў Менску.