Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28     




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



ЗША і НАТА рыхтуюцца да ваенных навучаньняў ля межаў Беларусі
11:17, 28/02/2002

Шырокамаштабныя навучаньні Паўночнаатлянтычнага альянсу “Стронг рызолв-2002” (“Цьвёрдае рашэньне-2002”) пачынаюцца 1 сакавіка. Яны пройдуць на тэрыторыі Нарвэгіі й Польшчы. Манёўры будуць доўжыцца да 15 сакавіка. Пра гэта Стране.Ru заявілі расейскія ваенна-дыпляматычныя крыніцы. Пры гэтым яны адзначылі, што галоўнай мэтай навучаньняў стане праверка здольнасьці Ўзброеных сілаў НАТА праводзіць стратэгічныя апэрацыі на разнастайных тэатрах вайсковых дзеяньняў адначасова. Падчас навучаньняў, якія пройдуць ў непасрэднай блізкасьці зь межамі Расеі й Беларусі, будзе разглядацца наступная сытуацыя: на фоне актывізацыі ў памежных раёнах злачынных і тэрарыстычных груповак намецілася рэзкае абвастрэньне стасункаў паміж былымі рэспублікамі, “зь неаднародным этнічным складам насельніцтва”, у мінулым адной дзяржавы.

Кіраўніцтва адной з рэспублік рыхтуецца да прымяненьня сілы для абароны нацменшасьцяў у іншай краіне. Таксама магчымы памежны канфлікт. Для ўрэгуляваньня міжэтнічных рознагалосьсяў на тэрыторыі краіны, якой пагражае агрэсія ўводзяцца шматнацыянальныя сілы НАТА.

Да правядзеньня навучаньняў, акрамя камандаваньня й сілаў АУС НАТА (гэта 15 краін – удзельніц блёку, 150 тыс.асабістага складу, да 13 тысячаў адзінак наземнай тэхнікі, да 500 самалётаў і верталётаў, больш за 150 баявых караблёў і дапаможных судоў), будуць прыцягнутыя яшчэ каля 18 краін. У тым ліку ЗША на сваёй тэрыторыі прызавуць 70 тысячаў рэзэрвістаў. У якасьці назіральнікаў будуць прысутнічаць 50 прадстаўнікоў з 30 краін.

Да ўдзелу ў навучаньнях, акрамя АУС НАТА, прыцягваюцца: Швэцыя, Фінляндыя, Эстонія, Латвія, Літва, Аўстрыя, Славакія, Славенія, Баўгарыя й Румынія.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: