Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Маска Лукашэнкі можа быць падвергнутая экспэртызе 11:19, 28/02/2002
Слуханьне па справе аб абразе гонару й годнасьці Аляксандра Лукашэнкі цягнулася сёньня ў Шклоўскім раённым судзе. У якасьці абвінавачаных выступаюць пяць мясцовых актывістаў руху ЗУБР, якія апранулі маскі з вусамі й правялі перадвыбарчы пэрфоманс ў вёсцы Гарадзец, дзе калісьці працаваў дырэктарам калгасу Аляксандар Лукашэнка. На момант выхаду дадзенага выпуску навінаў, абаронца актывістаў ЗУБРа сп.Супелка падаў хадайніцтва аб прызначэньні коплекснай экспэртызы ўсіх рэчаў, якія маюць адносіны да дадзенай справы. Экспэртызу, дарэчы, пройдуць і славутыя маскі Лукашэнкі. Былі таксама дапытаныя дзьве сьведкі – бабулькі 1917 і 1920 гадоў нараджэньня. Яны з-за вельмі сталага ўзросту так і ня здолелі даць канкрэтных сьведчаньняў.