Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прыднястроўе – перавалачны пункт для беларускай зброі 11:21, 28/02/2002, “Голас Амэрыкі”
У брытанскім друку зьвіліся новыя матэрыялы аб транзыце беларускай зброі на Блізкі Ўсход. Паводле аўтарытэтных дадзеных, рэспубліка ўваходзіць у першую дзясятку сусьветных экспарцёраў узбраеньня і тым самым прыцягвае пільную ўвагу захаду, у першую чаргу з-за падзеяў 11 верасьня. Брытанскія журналісты намалявалі праўдападобную схему транзыту сьмерцяноснага грузу з кантынентальнай Беларусі ў міжземнаморскі рэгіён.
Перавалачным пунктам названа Прыднястроўская Малдоўская рэспубліка – непрызнанае афіцыйна ўтварэньне на тэрыторыі Малдовы. Брытанцы наўпрост называюць Прыднястроўе “эканамічнай чорнай дзіркай”, дзе зьнікае ўсё, ад нафты да цыгарэт. Прыводзяцца наступныя дадзеныя расьсьледаваньня: восеньню мінулага году ў Прыднястроўі было канфіскавана амаль 400 падробленых мытных пячатак Рэспублікі Малдова, а арыштаваны галоўны мытнік Тыраспалю хтосьці Сьмірноў аказаўся сынам самаабвешчанага прэзыдэнта Прыднястроўя Ігара Сьмірнова. Паказальна, што афіцыйны Менск лічыць Прыднястроўскую Малдоўскую Рэспубліку паўнапраўнай дзяржавай.