Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        12 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Акцыянаваньне нафтахімічных прадпрыемстваў адкладаецца
11:02, 01/03/2002

Дата 18 сакавіка 2002 году для стварэньня акцыянэрных таварыстваў на базе наваполацкіх ВА “Нафтан” і “Палімір” наўрадці рэальная праз вялікую колькасьць дакумэнтаў, якія неабходна прадставіць у шматлікія інстанцыі. Такое меркаваньне выказала 26 лютага экспэрт Міжнароднага цэнтру сацыяльна-эканамічнай палітыкі Тацяна Лінтоўская падчас паседжаньня “круглага стала” па пытаньнях акцыянаваньня, паведамляе БелаПАН.

Паседжаньне было арганізавана Наваполацка-Полацкай рэгіянальнай арганізацыяй СПБ. Аб тым, што “Нафтан” і “Палімір” могуць ужо 18 сакавіка быць пераўтвораныя з рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў у адкрытыя акцыянэрныя таварыствы, заявіў нядаўна прэзыдэнт канцэрну “Белнафтахім” Іван Бамбіза падчас канфэрэнцыяў працоўных калектываў, якія прайшлі ў гэтых вытворчых аб’яднаньнях. Аднак, як лічыць экспэрт Лінтоўская, працэдура акцыянаваньня для Беларусі – новая, і розныя інстанцыі будуць вытрымліваць крайнія тэрміны разгляду дакумэнтаў з тым, каб пазьбегнуць памылак. Зараз сярод працоўных “Нафтану” актыўна ідзе збор заявак на набыцьцё акцыяў, прычым, усе заяўкі павінны быць запоўеныя да 7 сакавіка.

Разам з тым, паводле зьвестак з адміністрацыяў гэтых прадпрыемстваў, калі работнікі ”Паліміру” змогуць прэтэндаваць на 8-10 адсоткаў акцыяў, то рабочыя “Нафтану” – максімум на 2 адсоткі. Такой колькасьці акцый, лічыць Лінтоўская, недастаткова для таго, каб уплываць на эканамічную палітыку прадпрыемства.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: