Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        12 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



“Хап” працягваецца
11:06, 01/03/2002, “Голас Амэрыкі”

Экспэрты працягваюць абмяркоўваць матывы буйной антыдырэктарскай акцыі беларускага ўраду, што ў народзе атрымала назоў “хап”, накіраванай на застрашэньне кіраўнікоў індустрыі і, кажуць, для таго, каб атрымаць поўны кантроль над прамысловасьцю. Уласна “хап” тым часам не зьбіраецца спыняцца. Гепракурор Беларусі Віктар Шэйман даў справаздачу з наступным лічбамі. Да розных формаў адказнасьці прыцягнута больш за 20 тысячаў чалавек, у тым ліку прыкладна 400 кіраўнікоў і адказных работнікаў. Пракуратура перадала ў суд 44 тысячы справаў – гэта ў два разы болей за вынікі 2000 году. Пры гэтым сп.Шэйман заявіў, што “пракурорскі нагляд павінен быць больш наступальным, актыўна раскрываць парушэньні ў працы суб’ектаў гаспадараньня і рашуча прымаць неабходныя меры па забесьпячэньні законнасьці ў дзейнасьці дзяржаўных органаў і камэрцыйных структур”.

Мінулае ўжо паказала, што ўлада Беларусі нясхільная да літасьці й да кампрамісаў. Так, былы дырэктар Менскага заводу лядоўняў Леанід Калугін, пасаджаны за краты яшчэ ў лістападзе, паводле новай пастановы застанецца там амаль да траўня. Хадайніцтва адваката сп.Калугіна Аляксандара Пыльчанкі аб зьмене меры затрыманьня на хатні арышт застаецца без адказу. А практычна спыненаму Менскаму трактарнаму заводу, які застаўся без дырэктара і фінансаваньня, Мінпрам загадаў аднавіць працу ў поўным аб’ёме. Пры гэтым ні на заводзе, ні ў міністэрстве ня ведаюць, як гэта зрабіць...

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: