Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прысуд па справе Аляксандра Чыгіра можа быць агучаны 1 сакавіка 11:08, 01/03/2002
Прысуд па справе Аляксандра Чыгіра – малодшага сына былога беларускага прэм’ера – абвінавачанага ў гандлі запчасткамі з раней скрадзеных аўтамабіляў, можа быць агучаны ў пятніцу. Як паведаміў “Интерфаксу” бацька абвінавачанага Міхаіл Чыгір, ён упэўнены, што доказы віны сына будуюцца на дакумэнтах, атрыманых незаконна – пасьля фізычнага ўзьдзеяньня на іншых абвінавачаных па гэтай справе – Антона Яшына й Зьмітра Юцкевіча.
Адвакат Аляксандар Пыльчанка, які прадстаўляе інтарэсы Чыгіра ў судзе, таксама лічыць абвінавачаньні неабгрунтаванымі. Паводле ягоных словаў, “не даказаны факт канфіскацыі запчастак, якія апазнавалі пацярпелыя ў гаражы Аляксандра Чыгіра, таму што запчасткі канфіскоўваліся ў парушэньне ўсталяванага парадку”.
Абаронца перакананы, што прысуд у тым выглядзе, на якім настойвае абвінавачаньне, вынесена ня будзе. Абвінавачаньне патрабуе ад Чыгіра пакараньня ў выглядзе 7 гадоў пазбаўленьня свабоды з утрыманьнем у калёніі строгага рэжыму й канфіскацыяй маёмасьці, а Яшына й Юцкевіча патрабуюць асудзіць на 8 і 11 гадоў адпаведна.