Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        12 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Андрэй Саньнікаў: увядзеньне санкцыяў супраць Беларусі цалкам магчыма
11:09, 01/03/2002

Увядзеньне санкцыяў супраць Беларусі з боку Злучаных Штатаў Амэрыкі цалкам магчыма. ЗША валодае механізмамі ўціску – як палітычнымі, так і эканамічнымі, і ў выпадку ўвядзеньня санкцыяў Амэрыка будзе патрабаваць ад сваіх партнёраў, у першую чаргу ад краін-членаў NATO, прытрымлівацца ўведзеных санкцыяў. Пра гэта ў інтэвію Радыё Рацыя заявіў міжнародны каардынатар Хартыі’97, былы намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Андрэй Саньнікаў. Дыплямат канстатаваў, што беларускія ўлады працягваюць хаваць інфармацыю аб гандлі зброяй, а гэта зьяўляецца дадатковым раздражняльнікам для амэрыканцаў.

“Беларускія ўлады хаваюць інфармацыю аб продажы зброі. Інфармацыя, прадстаўленая амэрыканскаму боку, не задаволіла яе. Да гэтага часу ўлады хлусяць датычна нелегальнага гандлю зброяй. Што да санкцыяў, то цалкам верагодна, што яны могуць быць уведзенымі. Я нагадаў бы яшчэ, што існуе законапраект Джэсі Гэлмса. І гэтыя заявы аб санкцыях гучаць менавіта ў сувязі з гэтым законапраэктам. У законапраекце прадугледжваюцца санкцыі да Беларусі як да недэмакратычнай краіны. І вось зараз адбываецца зьліцьцё недэмакратычнай краіны й краіны, якая паводзіць сябе несур’ёзна ў справе гандлю зброяй. Гэта толькі пацьвярджае, што антыдэмакратычны беларускі рэжым небясьпечны ня толькі для краіны, але і для міжнароднай супольнасьці”, -- заявіў Андрэй Саньнікаў.

Законапраект Джэсі Гэлмса, аб якім казаў Андрэй Саньнікаў, прадугледжвае, сярод іншага, блякаваньне ўсёй маёмасьці беларускага ўраду ЗША, блякаваньне банкаўскіх пералічэньняў, забарона на экспарт, забарона на ўезд на тэрыторыю ЗША афіцыйным беларускім асобам і г.д. Такім чынам, амэрыканцы спрабуюць патлумачыць беларускім уладам, што пытаньне нелегальнага гандлю зброяй, ператвараецца для афіцыйнага Менску ў гульню з агнём.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: