Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У краіне налічваецца больш за 100 тысячаў беспрацоўных 11:10, 01/03/2002
На дадзены момант у Беларусі налічваецца 109,3 тыс. беспрацоўных. Такія апошнія дадзеныя Міністэрства статыстыкі й аналізу рэспублікі. Службы па працаўладкаваньні Беларусі зафіксавалі ў студзені рост беспрацоўя на 6,2% у параўнаньні са сьнежнем 2001 году – тады беспрацоўнымі лічыліся 102,9 тыс.грамадзян. Лідэрамі па беспрацоўю зьяўляюцца ўсходнія рэгіёны Беларусі, блізкія да тэрыторыі Расеі. На думку экспэртаў, гэта тлумачыцца, у першую чаргу, станам эканомікі ўсходніх рэгіёнаў, які лічыцца менш разьвітым – у параўнаньні з эканомікай заходняй Беларусі.
Беспрацоўе перш усяго закранула жанчын – у агульнай колькасьці беспрацоўных яны складаюць 60%. Акрамя таго, як сьведчыць статыстыка, высокі ўзровень беспрацоўя назіраецца сярод моладзі – 52% беспрацоўных складаюць грамадзяне краіны да 32 гадоў.