Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
80% украінскіх выбаршчыкаў выказваюцца за абнаўленьне ўлады 11:13, 01/03/2002
Пераважная большасьць украінскіх грамадзян выступаюць за абнаўленьне ўлады. Гэта вынікае з агучаных у пятніцу на прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве вынікаў агульнанацыянальнага апытаньня, праведзенага Цэнтрам палітычных і электаральных дасьледаваньняў СОЦИС з 10 па 18 лютага. Усяго было апытана чатыры тысячы рэспандэнтаў ва ўзросьце ад 18 гадоў. Велічыня пагрэшнасьці вынікаў складае 1,6%. Згодна дадзеных апытаньня, думку аб неабходнасьці аднаўленьня ўлады падзяляюць 78% рэспандэнтаў.