Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        12 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Скандал у канцэрне "Белдзяржхарчпрам"
11:14, 01/03/2002

За хабарніцтва арыштаваны сын прэзыдэнта канцэрну Віктара Казекі. Андрэй Казека - сын прэзыдэнта канцэрну "Белдзяржхарчпрам" - працаваў пад кіраўніцтвам свайго бацькі і займаў дастаткова высокую пасаду - ачольваў аддзел збыту Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Крышталь", якое разам зь іншымі лікёра-гарэлачнымі й сьпірытусовымі заводамі падпарадкоўваецца "Белдзяржхарчпраму". Менавіта на сьпірце й "пагарэў" сын прэзыдэнта канцэрну. Паводле інфармацыі праваахоўчых органаў, у пэрыяд з 21 да 24 жніўня мінулага году Андрэй Казека атрымаў ад службовых асобаў акцыянэрнага таварыства "Аўганвет" хабар - 174 мільёны 468 тысяч беларускіх рублёў (102 тысячы 628 даляраў ЗША).

За што ж так шчодра заплацілі бізнэсоўцы Казеку-малодшаму? Як перадае Радыё Рацыя, камэрсантам патрэбна была двухбаковая дамова з заводам "Крышталь" на перапрацоўку каньячнага сьпірытусу. Відавочна, гэта быў вельмі выгодны для камэрсантаў кантракт, калі яны не пасквапіліся на хабар памеру больш за 100 тысяч даляраў. І Казека-малодшы паспрыяў бізнэсоўцам.

Аднак такія гэшэфты немагчыма ажыцьцявіць употай. Тым больш, што частку хабару, паводле зьвестак з праваахоўчых органаў, Андрэй Казека ўзяў не грашыма, а сьпіртусовымі напоямі, якія трэба было неяк рэалізаваць. Ня дзіва, што сынам прэзыдэнта "Белдзяржхарчпраму" зацікавіліся супрацоўнікі Ўпраўленьня па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС Беларусі. Яны ж і арыштавалі Казеку-малодшага.

Цяпер лёс Казекі-старэйшага залежыць ад Аляксандра Лукашэнкі. Бо прэзыдэнта Белдзяржхарчпраму", які мае статус міністра, прызначае й вызваляе ад займанай пасады толькі кіраўнік краіны, а ён цяпер знаходзіцца ў Казахстане.

Што датычыць Казекі-малодшага, то супраць яго ўжо адкрыта крымінальная справа: ён зьвінавачваецца за парушэньне часткі другой артыкулу 430 Крымінальнага кодэксу - атрыманьне хабару буйнога памеру. Санкцыі гэтага артыкулу прадугледжваюць пазбаўленьне волі ад 5 да 10 гадоў.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: