Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Станіслаў Шушкевіч: Беларусь – пасярэднік у продажы расейскай зброі 11:18, 01/03/2002
Былы старшыня парлямэнту Беларусі, лідэр беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Станіслаў Шушкевіч выказаў меркаваньне, што Расея выкарыстоўвае Беларусь як “канал” для продажу зброі Іраку, Ірану й Лібіі.
Як заявіў Шушкевіч ў этыры радыёстанцыі “Эхо Москвы”, ён “фактычна перакананы ў тым, што Расея выкарыстоўвае гэты канал, бо сваёй такой зброі ў дастатковай колькасьці ў Беларусі няма й быць ня можа”. На ягоную думку, калі Беларусь “вядзе гэтае пасярэдніцтва, то гэта праца расейскіх фірм, якія вырабляюць зброю”.
Шушкевіч адзначыў, што ў Беларусі“стала знаходзяцца прадстаўнікі тых краін, якія прама ці ўскосна зьвязаныя з тэрарыстычнай дзейнасьцю”, і яны “маюць павагу ў рэжыму” Лукашэнкі. Паводле ягоных словаў, высокапастаўленыя беларускія чыноўнікі часта наведваюць такія кріаны, як Іран і Ірак.