Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Шэсьць банкаў пазбаўленыя права прыцягваць ашчаджэньні насельніцтва 11:03, 04/03/2002
За невыкананьне патрабаваньня па забесьпячэньні неабходнага памеру ўласнага капіталу, Радай дырэктароў Нацбанку з 4 сакавіка 2002 году да 1 студзеня 2003 году прыпынена дзеяньне ліцэнзіяў на прыцягненьне ва ўнёскі сродкаў фізычных асобаў ААТ “Белорусский народный банк”, ААТ “Белорусский индустриальный банк”, ААТ “Банк”Поиск”, ЗАТ “РРБ-Банк”, ЗАТ “Абсолютбанк”. Нацбанк таксама паведамляе, што за невыкананьне патрабаваньняў адносна ўласнага капіталу, што стварае пагрозу інтарэсам укладчыкаў і крэдытораў, праўленьнем з 4 сакавіка 2002 году адазваная ліцэнзія на прыцягненьне на ўнёскі сродкаў фізычных асобаў у ААТ “Белорусский Биржевой Банк”.
ААТ “Белорусский народный банк”, ААТ “Белорусский индустриальный банк”, ААТ “Банк “Поиск”, ЗАТ “РРБ-Банк”, ЗАТ “Абсолютбанк” да канца гэтага году страцілі права на прыцягененьне ашчаджэньняў насельніцтва на падставе дамоваў, якія ўтрымліваюць істотныя ўмовы дамоваў банкаўскага ўнёску, банкаўскага рахунка, дабрачыннага рахунка, карт-рахунка, а таксама на адкрыцьцё і ўвядзеньне банкаўскіх рахункаў. Разьліковае і касавае абслугоўваньне, зьвязаныя з выкананьнем абавязацельставаў па вышэйзгаданых дамовах. Адначасова гэтыя банкі могуць праводзіць банкаўскія апэрацыі, зьвязаныя з выкананьнем абавязацельстваў перад фізычнымі асобамі па раней заключаных дамовах па вяртаньні грашовых сродкаў, без пераафармленьня і падаўжэньня тэрміну дадзеных дамоваў.
Згодна артыкулу 98 банкаўскага кодэксу, у выпадку адзыву ліцэнзіі абавязацельства, падлягаюць спыненьню з пакрыцьцём банкам укладчыкам і крэдыторам панесеных у выніку гэтага стратаў. Гэта азначае, што абавязацельствы ААТ “Белорусский Биржевой Банк” перад фізычнымі асобамі наступаюць з моманту адзыву ў банка дадзенай ліцэнзіі.
Нацбанк таксама зьвяртае ўвагу укладчыкаў і крэдытораў ААТ “Белорусский народный банк”, ОАО “Белорусский индустриальный банк”, ОАО “Банк “Поиск”, ЗАО “РРБ-Банк”, ЗАО “Абсолютбанк”, што прыняцьце Радай дырэктараў рашэньня аб спыненьні ў іх ліцэнзіяў на прыцягненьне ва ўнёскі сродкаў фізычных асобаў не зьвязана з пагаршэньнем фінансавага становішча гэтых банкаў. Яны захоўваюць свае абавязацельствы ў поўным аб’ёме і абавязкі па датэрміновым пагашэньні іх не наступаюць. Такім чынам, абслугоўваньне згаданымі банкамі раней прыцягнутых ад фізычных асоб сродкаў (уключна з выплатай працэнтаў) павінна ажыцьцяўляцца ў звычаным рэжыме і ў тэрміны, усталяваныя заключанымі дамовамі.
Адначасова Нацыянальны банк інфармуе укладчыкаў і крэдытораў, што прынятымі Праўленьнем і Радай дырэктараў рашэньнямі не абмяжоўваюцца іншыя правы ААТ “Белорусский народный банк”, ААТ “Белорусский индустриальный банк”, ААТ “Банк “Поиск”, ЗАТ “РРБ-Банк”, ЗАТ “Абсолютбанк” і ААТ “Белорусский Биржевой Банк” па ажыцьцяўленьні банкаўскіх апэрацыяў, прадугледжаныя іхнымі ліцэнзіямі, паведамляе Ўпраўленьне інфармацыі Нацыянальнага банку.