Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Вобшук на беларуска-літоўскай мяжы 11:05, 04/03/2002
Больш за шэсьць гадзінаў працягваўся мытны дагляд беларускіх палітыкаў і журналістаў, запрошаных на міжнародную канфэрэнцыю “Пэрспэктывы супрацоўніцтва зь Беларусяй” у Літву. Асабістаму дагляду ў прысутнасьці панятых былі падвернутыя лідэр Аб’яднанай Грамадзянская партыі Анатоль Лябедзька, старшыня Беларускай жаночай партыі “Надзея” Валянціна Палевікова, адзін з кіраўнікоў беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Ўладзімер Нісьцюк, прэзыдэнт аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка і іншыя.
Дэлегацыя прыбыла на памежпераход на мікрааўтобусе з дыпляматычнымі нумарамі кансультатыўна-назіральнае групы АБСЭ ў Менску. На памежпераходзе знаходзіліся намесьнік старшыні КНГ АБСЭ Мішэль Рывалье і першы сакратар амбасады Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі Рэнатас Юшка.
Паводле словаў кіраўнікоў дэлегацыі, гэты дагляд быў праведзены па пісьмовым загадзе выконваючага абавязкі начальніка Гарадзенскай мытні па прамым указаньні зь Менску. Больш канкрэтных прычынаў мытнікі не называлі.
Позна вечарам 1 сакавіка дэлегацыю беларускіх палітыкаў прапусьцілі ў Літву. Мытнікі нічога не канфіскавалі.