Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
45 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Амэрыканцы баяцца беларускіх танкаў
11:06, 04/03/2002, vip.lenta.ru

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША 28 лютага заявіў аб магчымым увядзеньні санкцыяў супраць Беларусі ў сувязі з абвінавачаньнямі ў пастаўцы зброі краінам ці групам, якія падтрымліваюць тэрарызм. Яшчэ ў кастрычніку мінулага году ў ЦРУ ў Вашынгтоне прасачылася інфармацыя з дакляду аб гандлі зброяй, адкуль вынікае, што Беларусь зьяўляецца буйнейшым пастаўшчыком узбраеньняў для ісламскіх экстрэмісцкіх арганізацыяў. Пра тое, што Менск гандлюе зброяй і пастаўляе яе, перш арабскім краінам, палясьцінцам і нават мусульманскім экстрэмістам, казалі даўно. Пра існаваньне адмысловага фонду кіраўніка дзяржавы, у якім акумулююцца сродкі ад продажу зброі, без падрабязнасьцяў згадваў некалькі разоў і сам Аляксандар Лукашэнка.

Адмысловы фонд прэзыдэнта зьявіўся ў Беларусі пасьля рэфэрэндуму 1996 году, калі па выніках народнага галасаваньня кіраўніку дзяржавы дазвалялася мець сродкі ў фондзе, які, акрамя яго, нікім не канралююецца.

Пасьля распаду СССР, згодна падпісанаму ў 1992 г.у Ташкенце пагадненьню, беларуская армія павінна была скараціць ўзбраеньне напалову і захаваць толькі 1800 танкаў, 2600 БМП, 1615 адзінак артылерыі, 260 зьнішчальнікаў і 80 верталётаў. Рэшткі тэхнікі й узбраеньня павінны быць дэмантаваныя й зьліквідаваныя. Аднак гэтая ўмова не была выкананай. Аляксандар Лукашэнка асабіста спыніў зьнічтажэньне танкаў на барысаўскім танкарамонтным прадпрыемстве.

На думку замежных ваенных экспэртаў, адноўленую тэхніку з задавальненьнем набывалі ў Афрыцы, на Балканах, на Блізкім Усходзе, у Паўднёвай Амэрыцы – перш усяго прадстаўнікі паўстанцкіх груповак. Уплывовы польскі часопіс “Wprost” сьцьвярджаў, што ў 1994 годзе Беларусь прадала ў Таджыкістан аўтаматы і БМП. Гэта не парушала міжнародных дамоваў, але частка ўзбраеньня імгнена перайшла ў рукі аўганскіх баевікоў і таджыкскіх маджахедаў. У 1995 г. Ірак набыў у Беларусі абсталяваньне для перапрацоўкі алмазаў, якія выкарыстоўваюцца для вытворчасьці ядзернай зброі й ракет далёкага радыусу дзеяньня.

Сьцьвярджалася таксама, што ў канцы 1998 г. Беларусь ў абыход санкцыяў ААН прадала рэжыму Садама Гусэйна чарговую партыю высокатэхналягічнага абсталяваньня для вытворчасьці аптычных прыстасаваньняў. Продаж узбраеньня ў краіны, на якія накладзенае эмбарга ААН, патрабуе стварэньня ланцужка пасярэднікаў. Беларуская зброя й абсталяваньне для ягонай вытворчасьці нібыта пастаўляліся кантрабандна праз ірляндзкі порт Абадан, а ў Іраку беларускія ваенныя спэцыялісты ўстанавілі абсталяваньне і прадаставілі яго для тэсту кітайскім інжынэрам.

У ліку краін, якія набылі ў Беларусі ўзбраеньне, называюць Пэру, Судан, Алжыр, Марока. Дзякуючы гандлю з афрыканскімі краінамі, што вядуць грамадзянскія войны, рэжым Лукашэнка, на думку польскага часопіса, увайшоў у дзясятку буйнейшых экспарцёраў зброі. Ізраільскія й эўрапейскія экспэрты сьцьвярджаюць, што Менск зьяўляецца асноўным пастаўшчыком зброі для мусульманскіх экстрэмістаў на Блізкім Усходзе.

Афіцыйныя асобы рэспублікі паведамлялі, што ў 1997-2000 гг. краіна атрымала за кошт гандлю зброяй звыш мільярда даляраў, аднак падкрэсьлівалася, што гандаль вырабляецца толькі на законнай падставе.

У пачатку студзеня гэтага году Washington Post пісала: “Вядомы прытулак тэрарыстаў Судан, дзе пэўны час жыў Усама бэн Лядэн, атрымоўвае зь Беларусі вельмі якасную зброю – танкі Т-55, баявыя верталёты Мі-24. Узбраеньне, якое Беларусь пасылае ў Судан, або трапляе ў рукі тэрарыстаў, або прымяняецца для грамадзянскіх войнаў, за час якіх ужо загінула звыш 2 млн.чалавек.”

“Зьвесткі беларускіх праваабаронцаў”, -- дадае Газэта.Ру, -- “выглядае яшчэ больш трывожна. У прыватнасьці, яны мяркуюць, што бясьсьледна зьніклы апэратар ГРТ Зьміцер Завадзкі старціў жыцьцё таму, што мог стаць дасьведчанным ў тайных пастаўках беларускай зброі й мэдыкамэнтаў чачэнскім баевікам. Перад зьнікненьнем журналіст часта езьдзіў у Чачэнію, дзе займаўся расьследаваньнем магчымых сувязяў паміж чачэнскімі бандфармаваньнямі і афіцыйнымі й напаўафіцыйнымі беларускімі структурамі”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: