Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Беларусі пагаршаецца дэмаграфічная сытуацыя 11:01, 11/03/2002
Міністэрства статыстыкі й аналізу Беларусі прадставіла папярэднія дадзеныя па колькасьці насельніцтва рэспублікі на 1 студзеня 2002 года. На гэтую дату ў Беларусі пражывала 9 951,3 тыс. чалавек. Органы статыстыкі канстатуюць пагаршэнне дэмаграфічнай сытуацыі ў Беларусі. У краіне назіраецца працэс зьмяншэньня насельніцтва – за 2001 год яна склала 48 200 чалавек, у той час як міграцыйны прырост – 9 100 чалавек.
Сярод рэгіёнаў лідэрам па зьмяншэньні зьяўляецца Віцебская вобласьць (7,7 чалавека на 1000 насельніцтва). Самым спрыяльным ў дэмаграфічным пляне рэгіёнам (0,2 чалавекі страты на 1000 насельніцтва) застаецца Менск. Беларуская сталіца летась была таксама адзіным у краіне рэгіёнам, дзе, у параўнаньні з 2000 годам, на 0,6% павялічылася нараджальнасьць. Ва ўсіх астатніх абласьцях Беларусі, паводле дадзеных Мінстату назіралася зьніжэньне гэтага паказчыка.