Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прафсаюзы краін Балтыі пратэстуюць супраць антыпрафсаюзнай палітыкі беларускіх уладаў 11:04, 11/03/2002
Пратэст супраць умяшальніцтва ў справы прафсаюзаў Беларусі выказалі ўдзельнікі Канфэрэнцыі прафсаюзнай сеткі краін Балтыйскага мора. У адпаведнай заяве гаворыцца: “Нягледзячы на шматлікія пратэсты прафсаюзаў Расеі і многіх іншых краінаў, міжнародных прафарганізацыяў й Міжнароднай арганізацыі працы, улады Рэспублікі Беларусь працягваюць гвалтоўнае ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы прафсаюзаў, парушаюць правы працоўных на свабоду аб’яднаньняў”. Салідарнасьць з барацьбой беларускіх прафсаюзаў за свае правы выказалі прадстаўнікі прафсаюзаў Даніі, Нарвэгіі, Швэцыі, Нямеччыны, Фінляндыі, балтыйскіх краін.