Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
1112 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Генэральны сакратар Рады Эўропы заклікае рэжым адмовіцца ад сьмяротнага пакараньня
11:09, 11/03/2002

Генэральны сакратар Рады Эўропы Вальтэр Швімэр заклікаў беларускія ўлады не асуджаць да сьмяротнага пакараньня Валеры Ігнатовіча, Максіма Маліка, Аляксея Гуза й Сяргея Савушкіна, якім сёньня, 11 сакавіка, у 11.00 у Менскім абласным судзе будзе аб’яўлены прысуд. Нагадем, што менавіта такога пакараньня за шматлікія злачынствы, у тым ліку выкраданьне аператара ГРТ Завадзкага, якія інкрымінуюцца бандзе былога “алмазаўца” Ігнатовіча, запатрабаваў дзяржаўны абвінаваўца пракурор Хведар Шэдаў. “Сьмяротнае пакараньне супярэчыць усім прынятым стандартам правоў чалавека. Я заклікаю пракурора адмовіцца ад яе раз і назаўсёды”, - сказаў Швімэр.

У нядаўнім звароце Аляксандар Лукашэнка сказаў, што Беларусь будзе разглядаць Раду Эўропы як найбольш важнага партнёра ў дыялёгу з супольнасьцю эўрапейскіх дзяржаваў, таму спадар Швімэр падкрэсьліў важнасьць мараторыя на сьмяротнае пакараньне для дасягненьня ўзнаўленьня працэдуры далучэньня. Ён таксама даў зразумець, што “Беларусь ніколі ня здолее спадзявацца на разгляд ейнага членства ў Радзе Эўропы, пакуль яна працягвае гэтыя жорсткія пакараньні – таму я настойліва заклікаю Беларусь як мага хутчэй пачаць увядзеньне мараторыя”.

У той самы час генэральны сакаратар выказаў надзею, што Беларусь усё ж такі будзе ісьці па шляху дэмакратычнага разьвіцьця, прымаючы канкрэтныя меры, такія як становішча з асноўнымі правамі й свабодамі, увядзеньне пасады незалежнага амбудсмэну й увядзеньне мараторыя на сьмяротнае пакараньне.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: