Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Рэнтабельнасьць сельскай гаспадаркі зьнізілася ў 31 раз 11:10, 11/03/2002
У 31 раз зьнізілася ў 2001 годзе рэнтабельнасьць сельскагаспадарчай вытворчасьці ў Беларусі. Калі ў 2000 годзе яна скалала 6,2 адсоткі, то ў 2001-м - 0,2 адсоткі. Згодна дадзеных Міністэрства статыстыкі й аналізу, якія прыводзіць БелаПАН, у прамысловасьці рэнтабельнасьць зьменшылася ў 1,46 разы (з 15,8 да 10,8 адсоткаў), у будаўніцтве - у 1,5 разоў (з 12,3 да 8,2 адсоткаў), на транспарце (уключна трбаправодны) - у 1,59 (з 23,7 да 14,9 адсоткаў), у сфэры сувязі - у 1,84 разоў (з 23,6 да 12,8 адсоткаў), у гандлі і грамадзкім харчаваньні - у 2,26 разоў (з 11,3 да 5 адсоткаў), у сфэры матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня збыту - у 2,81 (з 19,1 да 6,8 адсоткаў).
У агуле па народнай гаспадарцы рэнтабельнасьць рэалізаванай прадукцыі, прац і паслуг зьнізілася ў 1,6 разоў (з 13,1 да 8,2 адсоткаў). Удзельная вага прадпрыемстваў павялічылася за 2001 год у 1,53 разоў (з 22,3 да 34,2 адсоткаў). У абсалютным выяўленьні колькасьць стратных прадпрыемстваў ў Берасьцейскай вобласьці дасягнула 4 002. Удзельная вага стратных прадпрыемстваў у Берасьцейскай вобласьці склала 28,9 адсоткі, у Гарадзенскай – 32,2, у Менскай - 37,1, у Гомельскай - 41,5, у Віцебскай - 45,4, у Магілёўскай - 47,1, у Менску - 11,3 адсоткі. У сельскай гаспадарцы доля стратных прадпрыемстваў павялічылася ў за год у 1,3 разоў (з 41,8 да 54,2 адсоткаў), у прамысловасьці - у 1,61 разоў (з 18,4 да 29,7 адсоткаў), у гандлі й грамадзкім харчаваньні - у 1,66 разоў (з 19,1 да 31,7 адсоткаў), на транспарце - у 2,18 разоў (з 14,5 да 31,6 адсоткаў), у сфэры матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня й збыту - у 2,47 разы (з 11,2 да 27,7 адсоткаў), у будаўніцтве - у 2,49 разоў (з 7,7 да 19,2 адсоткаў), у сфэры сувязі - у 3,02 разоў (з 6,1 да 18,4 адсоткаў). Сума стратаў па народнай гаспадарцы склала 375,9 млрд. рублёў (237,9 млн. даляраў ЗША ў пераліку па афіцыйным курсе на канец 2001 году), у тым ліку ў прамысловасьці - 128 млрд. рублёў, сельскай гаспадарцы - 117,5 млрд., жыльлёва-камунальнай гаспадарцы - 41,4 млрд., на транспарце - 40,4 млрд., у гандлі й грамадзкім харчаваньні - 25,9 млрд.
У 2001 годзе крэдыторская запазычанасьць прадпрыемстваў і арганізацыяў павялічылася з 5 трлн. 52,8 млрд. да 8 трлн. 138,8 млрд. рублёў (з 4 млрд. 282 млн. да 5 млрд. 151 млн. даляраў ЗША у пераліку па афіцыйным курсе на 31 сьнежня 2000-га і 31 сьнежня 2001 году). У адносным выяўленьні запазычанасьць павялічылася на 61,1 адсоткі, з улікам індэксу спажывецкіх коштаў - на 10,3 адсоткі. Найбольшы прырост пазыкаў адбыўся ў сельскай гаспадарцы - у 2,15 разоў (з 472,6 млрд. да 1 трлн. 14,4 млрд. рублёў), з улікам індэксу спажывецкіх коштаў - у 1,47 разоў. У агуле крэдыторскай запазычанасьці на долю прадпрыемстваў прамысловасьці прыпадала 47,6 адсоткі, сельскай гаспадаркі - 12,5, жыльлёва-камунальнай гаспадаркі - 10,8, гандлю й грамадзкага харчаваньня - 9,5.
На 1 студзеня 2002 году крэдыторская запазычанасьць пераўзыходзіла дэбіторскую на 36,7 адсоткаў, у сельскай гаспадарцы - у 8,7 разы. Перавышэньне крэдыторскай запазычанасьці над дэбіторскай склала 2,1 трлн. рублёў.