Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
1112 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У доме бацькоў Паўла Севярынца апісалі маёмасьць
11:11, 11/03/2002

У доме бацькоў лідэра Маладога Фронту Паўла Севярынца, якія пражываюць ў Віцебску, вечарам 6 сакавіка судовыя выканаўцы апісалі маёмасьць. Паводле словаў Севярынца, гэта адбылося пасьля таго, як пастановаю суда Савецкага раёну Менску ён атрымаў штраф у памеры 300 мінімальных заробкаў (1 800 даляраў ЗША) за ўдзел у шэсьці, якое адбылося ў Менску 14 лютага, у дзень Сьвятога Валянціна.

Трэба адзначыць, што вопіс адбываўся ў адсутнасьці гаспадароў кватэры – бацькоў Севярынца. У кватэры знаходзілася ягоная сястра з маленькім сынам, якая нават не прапісаная ў гэтай кватэры. За некалькі гадзін судовыя выканаўцы апісалі цалкам усю маёмасьць, якая мела хоць нейкую каштоўнасьць – ад тэлевізара да ложка палутарагадовага пляменьніка Паўла Севярынца – Глеба.

Бацькі Севярынца маюць намер зьвяртацца ў суд і пракуратуру Віцебску са скаргамі на незаконныя дзеяньні судовых выканаўцаў, бо Паўлу Севярынцу ў гэтай кватэры амаль нічога не належыць. Ён тут не жыве, нягледзячы на тое, што прапісаны ў кватэры бацькоў. Як адзначыў лідэр Маладога Фронту ў размове з карэспандэнтам БелаПАН, судовых выканаўцаў не спыніла і тое, што пастанова аб штрафе абскарджаная ў гарадзкім судзе Менску.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: