Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
1112 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Андрэй Саньнікаў: заставацца апазыцыяй
11:15, 11/03/2002

“Палатка” уключыла ў парадак дня надыходзячай сэсіі праект закону аб унясеньні зьменаў і дапаўненьняў у Закон “Аб палітычных партыях”. Папраўкі, у выпадку іхнага прыняцьця, яшчэ больш пагоршаць парадак правядзеньня вулічных шэсьцяў і мітынгаў. Зроблена гэта будзе для выкананьня дэкрэту Лукашэнкі “Аб некаторых мерах па ўдакладненьні парадку правядзеньня сходаў, мітынгаў, вулічных шэсьцяў, дэманстрацыяў, іншых масавых мерапрыемстваў й пікетаваньняў у РБ”. У той самы час апазыцыйныя структуры зноў спрабуюць выпрацаваць механізмы перамогі дэмакратычных сілаў. Пра тое, ці будуць гэтыя спробы пасьпяховымі, ў інтэрвію “Белорусской газете” распавядае міжнародны каардынатар Хартыі’97 Андрэй Саньнікаў.

 ПАЛIТЫКА 

Беларускі рэжым датычны да выкрытай ААН кантрабанднай сеткі продажу зброі
11:14, 11/03/2002

Падчас расьсьледаваньня, якое праводзілася ААН, Злучанымі Штатамі й эўрапейскімі краінамі, была раскрытая гіганцкая сетка нелегальнага гандлю зброяй. Паводле дадзеных экспэртаў ААН у нелегальных пастаўках узбраеньняў замешаная й Беларусь. Цэнтральнай фігурай ў гэтым кантрабандным гандлі зьяўляецца былы афіцэр расейскіх ВПС Віктар Анатолевіч Бут. Бута таксама называюць былым афіцэрам КДБ. Гэты чалавек выкарыстоўвае як мінімум 7 пашпартоў і прозьвішчаў (ад Віктара Бутава да Вадзіма Амінава). Паводле некаторых дадзеных, Віктар Бут у свой час навучаўся ў адной з вайсковых вучэльняў – мяркуецца, што ў Віцебску. У дакладзе ААН, апублікаваным ў сьнежні 2000 году, сьцьвярджалася, што Бут ажыцьцявіў ня менш за 38 зьдзелак па пастаўцы зброі паўднёваафрыканскім паўстанцам, у тым ліку й групоўцы УНІТА. Экспэрт ААН па незаконым гандлі зброяй й дырэктар Інстытуту сьвету ў Антвэрпэне, бэльгіец Ёхан Пелеман некалькі гадоў уважліва адсочваў дзейнасьць Віктара Бута. Часопіс RUS папрасіў яго распавесьці пра гэтага бізнэсоўца, а таксама аб механізьме незаконных паставак зброі ў гарачыя кропкі плянеты.

Прысуд бандзе Ігнатовіча будзе вынесены 14 сакавіка
11:13, 11/03/2002

На 14 сакавіка перанесенае апошняе паседжаньне суда па справе “групы Ігнатовіча” – чатырох чалавек, якіх абвінавачваюць ў зьдзяйсьненьні шэрагу цяжкіх злачынстваў, у тым ліку – у выкраданьні аператара ГРТ Зьміцера Завадзкага. Абвінаваўчы бок запатрабаваў сьмяротнага пакараньня для падсудных. Нагадем, што праваабарончая арганізацыя Міжнародная Амністыя заклікала беларускія ўлады да больш руплівага расьсьледаваньня эпізоду аб зьнікненьні Зьміцера Завадзкага. Міжнародная Амністыя заявіла, што суд над магчымымі выкрадальнікамі журналіста прайшоў з парушэньнямі міжнародных нормаў: ён быў закрытым і на ім не гучалі пераканаўчыя доказы віны падсудных. Генэральны сакратар Рады Эўропы Вальтэр Швімэр заклікаў беларускія ўлады не асуджаць да вышэйшай меры пакараньня.

Нацыянальны гімн Беларусі – “Магутны Божа”
11:12, 11/03/2002

Беларуская апазыцыя ў мінулую нядзелю прыняла альтэрнатыўны варыянт дзяржаўнага гімну рэспублікі. Нацыянальным гімнам названая мэлёдыя “Магутны Божа”. Усяго ў конкурсе ўдзельнічала шэсьць варыянтаў гімну. На сходзе ў Менску прысутнічалі лідэры палітычных партыяў й прадстаўнікі інтэлігенцыі. Пратакол паседжаньня па завяршэньні сходу быў перададзены ў Міністэрства культуры.

У доме бацькоў Паўла Севярынца апісалі маёмасьць
11:11, 11/03/2002

У доме бацькоў лідэра Маладога Фронту Паўла Севярынца, якія пражываюць ў Віцебску, вечарам 6 сакавіка судовыя выканаўцы апісалі маёмасьць. Паводле словаў Севярынца, гэта адбылося пасьля таго, як пастановаю суда Савецкага раёну Менску ён атрымаў штраф у памеры 300 мінімальных заробкаў (1 800 даляраў ЗША) за ўдзел у шэсьці, якое адбылося ў Менску 14 лютага, у дзень Сьвятога Валянціна.

Рэнтабельнасьць сельскай гаспадаркі зьнізілася ў 31 раз
11:10, 11/03/2002

У 31 раз зьнізілася ў 2001 годзе рэнтабельнасьць сельскагаспадарчай вытворчасьці ў Беларусі. Калі ў 2000 годзе яна скалала 6,2 адсоткі, то ў 2001-м - 0,2 адсоткі. Згодна дадзеных Міністэрства статыстыкі й аналізу, якія прыводзіць БелаПАН, у прамысловасьці рэнтабельнасьць зьменшылася ў 1,46 разы (з 15,8 да 10,8 адсоткаў), у будаўніцтве - у 1,5 разоў (з 12,3 да 8,2 адсоткаў), на транспарце (уключна трбаправодны) - у 1,59 (з 23,7 да 14,9 адсоткаў), у сфэры сувязі - у 1,84 разоў (з 23,6 да 12,8 адсоткаў), у гандлі і грамадзкім харчаваньні - у 2,26 разоў (з 11,3 да 5 адсоткаў), у сфэры матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня збыту - у 2,81 (з 19,1 да 6,8 адсоткаў).

Генэральны сакратар Рады Эўропы заклікае рэжым адмовіцца ад сьмяротнага пакараньня
11:09, 11/03/2002

Генэральны сакратар Рады Эўропы Вальтэр Швімэр заклікаў беларускія ўлады не асуджаць да сьмяротнага пакараньня Валеры Ігнатовіча, Максіма Маліка, Аляксея Гуза й Сяргея Савушкіна, якім сёньня, 11 сакавіка, у 11.00 у Менскім абласным судзе будзе аб’яўлены прысуд. Нагадем, што менавіта такога пакараньня за шматлікія злачынствы, у тым ліку выкраданьне аператара ГРТ Завадзкага, якія інкрымінуюцца бандзе былога “алмазаўца” Ігнатовіча, запатрабаваў дзяржаўны абвінаваўца пракурор Хведар Шэдаў. “Сьмяротнае пакараньне супярэчыць усім прынятым стандартам правоў чалавека. Я заклікаю пракурора адмовіцца ад яе раз і назаўсёды”, - сказаў Швімэр.

Польшча ня выдасьць Андрэя Жукаўца беларускім уладам
11:08, 11/03/2002

У Беларусі прайшло ўжо трэцяе паседжаньне апеляцыйнага суда па справе скаргі беларускага бізнэсоўца Андрэя Жукаўца на рашэньне Беластоцкага акруговага суда, які таксама ў трэці раз пастанавіў, што экстрадыцыя Жукаўца ў Беларусь недапушчальная. Аднак на гэты раз апеляцыйны суд прыняў канчатковае рашэньне – выдача Андрэя Жукаўца беларускім уладам немагчымая. Гэта апошні судовы працэс ў справе Жукаўца стаў ў нейкім сэнсе ўнікальным. На абарону абвінавачанага стаў сам пракурор.

Забароненыя пікеты ў абарону “Пагоні”
11:07, 11/03/2002

Гарадзенскі выканаўчы камітэт забараніў грамадзкасьці Горадні правядзеньне трох пікетаў у абарону галоўнага рэдактара газэты “Пагоня” Мікалая Маркевіча й журналіста Паўла Мажэйкі, якіх пракуратура вобласьці абвінавачвае ў “паклёпе адносна прэзыдэнта”. Старшыня гарвыканкаму Аляксандар Антоненка патлумачыў адмову тым, што “заплянаваныя мерапрыемствы ў пэрыяд правядзеньня сьледчых дзеяньняў ня будуць садзейнічаць аб’ектыўнасьці правядзеньня”. Пікеты ў абарону журналістаў павінны былі прайсьці каля будынкаў Пракуратуры Гарадзенскай вобласьці, сьледчага камітэту пракуратуры й аблвыканкаму.

Што мы пакінем нашым нашчадкам?
11:06, 11/03/2002

Пад гэтым лёзунгам прайшла чарговая акцыя руху супраціву ЗУБР у абарону будынкаў у старой частцы Барысаву. Многія з гэтых будынкаў былі ўзьведзеныя яшчэ сто гадоў таму. Больш за 100 зуброў сабраліся 10 сакавіка ў 11.00 ля барысаўскага кінатэатру “Перамога”. Частка зуброў стаяла з расьцяжкамі з надпісам: “Спачатку ў нас адымаюць гісторыю, потым – памяць, пасьля – СВАБОДУ!” і “Што мы пакінем нашым нашчадкам?”.

Справу жабрацтва экс-старшыні Вярхоўнага Савету разгледзіць суд
11:05, 11/03/2002

“Пэнсійную справу” Станіслава Шушкевіча 11 сакавіка будзе разглядаць Маскоўскі гарадзкі суд Менску. Экс-старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі абскардзіць адмову Міністэрства працы й сацыяльнай абароны насельніцтва павышаць ягоную пэнсію, якая зараз складае каля 2 даляраў. Паводле ягоных словаў, раней ён зарабляў на жыцьцё лекцыямі, якія ён чытаў ва ўнівэрсытэтах ЗША й Польшчы, але зараз мае матэрыяльныя цяжкасьці. Дарэчы, экс-кіраўнік Украіны Леанід Краўчук, зь якім Шушкевіч ставіў подпіс пад Белавежскім пагадненьнем, атрымоўвае пэнсію ў 600 даляраў, мае пэрсанальны аўтамабіль і ахову.

Прафсаюзы краін Балтыі пратэстуюць супраць антыпрафсаюзнай палітыкі беларускіх уладаў
11:04, 11/03/2002

Пратэст супраць умяшальніцтва ў справы прафсаюзаў Беларусі выказалі ўдзельнікі Канфэрэнцыі прафсаюзнай сеткі краін Балтыйскага мора. У адпаведнай заяве гаворыцца: “Нягледзячы на шматлікія пратэсты прафсаюзаў Расеі і многіх іншых краінаў, міжнародных прафарганізацыяў й Міжнароднай арганізацыі працы, улады Рэспублікі Беларусь працягваюць гвалтоўнае ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы прафсаюзаў, парушаюць правы працоўных на свабоду аб’яднаньняў”. Салідарнасьць з барацьбой беларускіх прафсаюзаў за свае правы выказалі прадстаўнікі прафсаюзаў Даніі, Нарвэгіі, Швэцыі, Нямеччыны, Фінляндыі, балтыйскіх краін.

“Летувос Энэргія” павышае кошт на экспарт электраэнэргіі ў Беларусь
11:03, 11/03/2002

Літоўскае прадпрыемства па перадачы энэргіі “Летувос Энэргія" ужо ў гэтую весну зьбіраецца павысіць кошт на электраэнэргію, якая пастаўляецца ў Беларусь і Калінінград. Пра гэта адмыслова для RusEnergy паведамляе “Балтыйскі курс”. Генэральны дырэктар Lietuvos energija Рымантас Юозайтыс паведаміў, што на перамовах з сёньняшнім пасярэднікам у экспарце электрычнасьці – расейскай кампаніяй “Интер РАО ЕЭС” – ужо давялося вытаргаваць кошт на 10% болей.

Пасяўная як заўсёды пад пагрозаю зрыву
11:02, 11/03/2002

Запазычанасьць сельскай гаспадаркі за адгружаныя ў лютым канцэрнам “Белнафтахім” мінеральныя ўгнаеньні склала 13,2 мільярды рублёў і вырасла больш чым у два разы ў параўнаньні са студзенем. З гэтай прычыны пастаўка мінеральных угнаеньняў калгасам і саўгасам да вясновай пасяўной ідзе вельмі павольна. У сваю чаргу прадпрыемствы АПК ня маюць дастатковых сродкаў, каб да пасяўной кампаніі закупіць неабходныя ўгнаеньні.

У Беларусі пагаршаецца дэмаграфічная сытуацыя
11:01, 11/03/2002

Міністэрства статыстыкі й аналізу Беларусі прадставіла папярэднія дадзеныя па колькасьці насельніцтва рэспублікі на 1 студзеня 2002 года. На гэтую дату ў Беларусі пражывала 9 951,3 тыс. чалавек. Органы статыстыкі канстатуюць пагаршэнне дэмаграфічнай сытуацыі ў Беларусі. У краіне назіраецца працэс зьмяншэньня насельніцтва – за 2001 год яна склала 48 200 чалавек, у той час як міграцыйны прырост – 9 100 чалавек.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: