Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 1213 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
19 КРАСАВІКА Ў МЕНСКУ АДБУДЗЕЦЦА МАРШ ПРАТЭСТУ
11:09, 12/03/2002


 ПАЛIТЫКА 

Забойцаў Завадзкага прымусяць маўчаць
11:08, 12/03/2002, Gazeta.ru

11 сакавіка павінен быў быць вынесены прысуд беларускім міліцыянтам, якія абвінавачваюцца ў выкраданьні апэратара ГРТ Зьміцера Завадзкага. Абвінавачаньне патрабавала расстрэлу. Тэлежурналіст Павал Шарамет лічыць, што пасьля гэтага даказаць віну арганізатара выкраданьня, генпракурора Беларусі Віктара Шэймана, будзе немагчыма.

АГП патрабуе ад Шэймана справаздачы па гандлі зброяй
11:07, 12/03/2002

Аб’яднаная грамадзянская партыя працягвае настойваць на атрыманьні аб’ектыўнай, дакладнай інфармацыі аб продажы ўладамі Беларусі зброі, пачынаючы з 1996 году. На гэты раз АГП публічна зьвяртаецца да генэральнага пракурора з наступнымі пытаньнямі: ці мае намер ягонае ведамства правесьці расьследаваньне ўсіх зьдзелак па продажы зброі з 1996 году? Ці мае намер Рэспубліканская пракуратура агучыць на чыіх рахунках знаходзіліся шматмільённыя сумы? Хто і як імі распараджаўся?

На “Гарызонце” праглядаюцца інтарэсы Юры Лужкова
11:06, 12/03/2002, «БДГ»

На фоне надыходзячай прыватызацыі шасьці прадпрыемстваў беларускай нафтахіміі засталася ў цені падрыхтоўка да акцыянаваньня буйнейшага тэлевізійнага заводу краіны. 6 сакавіка на МВА “Гарызонт” адбылася канфэрэнцыя працоўнага калектыву, на якой большасьць з 285 дэлегатаў ад усіх структурных падразьдзелаў аб’яднаньня прагаласавалі за акцыянаваньне айчыннага тэлевізійнага гіганта. Гэта ўжо трэцяя спроба акцыянаваць “Гарызонт”. Першая мела месца яшчэ ў далукашэнкаўскі пэрыяд – у 1993-м, другая – у 1997 годзе. У абодвух выпадках па розных прычынах далей намераў справа не пайшла.

“Балтыка” дэманструе сваё абсталяваньне на “Крыніцы”
11:05, 12/03/2002

Расейская піваварная кампанія “Балтыка” мае намер дэманціраваць сваё абсталяваньне на менскім піўзаводзе “Крыніца”. Пра гэта заявіў віцэ-прэзыдэнт “Балтыкі” Адам Тлехурай у інтэрвію штотыднёвіку “Белорусская газета”.

Замежныя актывы банкаўскай сыстэмы скараціліся на 21,8%
11:04, 12/03/2002

Чыстыя замежныя актывы банкаўскай сыстэмы Беларусі склалі на 22 лютага 2002 году $264,1 млн., і скраціліся з пачатку гэтага году на 21,8%. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным банку рэспублікі. Замежныя актывы склалі $653,6 млн. ($688,2 млн. на 1 студзеня 2001 году), замежныя пасівы - $389,5 млн. ($322,2 млн. на 1 студзеня 2001 году). З пачатку 2002 году чыстыя замежныя актывы банкаў Беларусі зьнізіліся на $2 млн. (на 1,8%) і склалі на 22 лютага 2002 году $106,7 млн. Замежныя актывы банкаў склалі $281,7 млн., замежныя пасівы - $175 млн.

Даляр на «чорным» рынку пераваліў за 1.700 рублёў
11:03, 12/03/2002

На мінулым тыдні (4-10 сакавіка) курс даляра США да беларускага рубля вырас на ўсіх сэгмэнтах валютнага рынку. На таргах валютна-фондавай біржы даляр падаражэў на 0,3 адсоткі (з 1.670 да 1.675 рублёў), эўра - на 1,7 (з 1.446 да 1.470), расейскі рубель - на 0,1 (з 53,97 да 54,04). На "чорным" рынку наяўнай валюты курс даляру павялічыўся на 0,9 адсоткі (з 1.675 да 1.690 рублёў пры набыцьці, з 1.685 да 1.700 рублёў пры продажу), паведамляе БелаПАН.

Мэтамарфозы “інтэграцыі”
11:02, 12/03/2002

На два тыдні спынена праца гарадзенскага заводу “Белкард”. Паводле інфармацыі, распаўсюджанай на прадпрыемстве, прычынай спыненьня заводу стала перапаўненьне гатовай прадукцыяй. У сувязі з тым, што Расея наладзіла сваю вытворчасьць карданных валаў, “Белкард” пазбавіўся магчымасьці збываць сваю прадукцыю на расейскім рынку. Работнікі прадпрыемства адпраўленыя ў вымушаны адпачынак на два тыдні за свой кошт.

На складах растуць запасы гатовай прадукцыі
11:01, 12/03/2002

На складах беларускіх прамысловых прадпрыемстваў зноў сталі расьці запасы гатовай прадукцыі. Паводле дадзеных Міністэрства статыстыкі й аналізу, калі на 1 студзеня запасы скаладалі 63,8 адсоткі ад сярэднемесячнага аб’ёму вытворчасьці прадукцыі, то на 1 лютага - 65,8 адсоткі. У грашовыя выяўленьні запасы павялічыліся з 747,9 да 842,4 млрд. рублёў, ці з 473,4 да 513,3 млн. даляраў ЗША ў пераліку па афіцыйным курсе на вышэйназваныя даты.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: