Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
На два тыдні спынена праца гарадзенскага заводу “Белкард”. Паводле інфармацыі, распаўсюджанай на прадпрыемстве, прычынай спыненьня заводу стала перапаўненьне гатовай прадукцыяй. У сувязі з тым, што Расея наладзіла сваю вытворчасьць карданных валаў, “Белкард” пазбавіўся магчымасьці збываць сваю прадукцыю на расейскім рынку. Работнікі прадпрыемства адпраўленыя ў вымушаны адпачынак на два тыдні за свой кошт.
Нагадаем, што ААТ “Белкард” лічыцца асноўным вытворцам карданных валаў у СНД. Ягоная прадукцыя выкарыстоўваецца пры зборцы грузавікоў КаМАЗ, УралАЗ, КАЗ, ЗІЛ, ГАЗ, аўтобусаў ЛіАЗ, “Ікарус”, ПАЗ, РАФ, “Газэль”, трактараў і іншай тэхнікі.