Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 1213 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Даляр на «чорным» рынку пераваліў за 1.700 рублёў
11:03, 12/03/2002

На мінулым тыдні (4-10 сакавіка) курс даляра США да беларускага рубля вырас на ўсіх сэгмэнтах валютнага рынку. На таргах валютна-фондавай біржы даляр падаражэў на 0,3 адсоткі (з 1.670 да 1.675 рублёў), эўра - на 1,7 (з 1.446 да 1.470), расейскі рубель - на 0,1 (з 53,97 да 54,04). На "чорным" рынку наяўнай валюты курс даляру павялічыўся на 0,9 адсоткі (з 1.675 да 1.690 рублёў пры набыцьці, з 1.685 да 1.700 рублёў пры продажу), паведамляе БелаПАН.

У панядзелак, 11 сакавіка, курс пакупкі дасягнуў 1.695-1.700, продажу - 1.710 рублёў. У абменных пунктах камэрцыйных банкаў курс даляру вырас за тыдзень на 0,4 адсоткі (з 1.655-1.670 да 1.660-1.680 рублёў пры набыцьці, з 1.680-1.690 да 1.685-1.695 рублёў пры продажу). На ўнутраным замежнабіржавым безнаяўным рынку каціроўка даляру павялічылася на 0,3 адсоткі (з 1.675-1.680 да 1.680-1.685 рублёў).

З пачатку месяца біржавы й пазабіржавы курсы даляру вырасьлі на 0,3 адсоткі, “чорны” наяўны - на 0,9, банкаўскі наяўны - на 0,4. Афіцыйны курс даляра да расейскага рубля, які ўстаноўліваецца Цэнтральным банкам РФ. Па выніках мінулага тыдня вырас на 0,2 адсоткі (з 30,9436 да 30,9946 рублі), з пачатку месяца – таксама на 0,2 адсоткі. Курс беларускага рубля да расейскага зьнізіўся за тыдзень на 0,04 адсоткі (з 18,4290 да 18,4211 расейскага рубля за 1.000 беларускіх), з пачатку месяца - вырас на 0,1 адсоткі. У пераліку па крос-курсу каціроўка даляра да беларускага рубля вырасла за тыдзень на 0,2 адсоткі (з 1.679,07 да 1.682,56), з пачатку месяца - на 0,1 адсоткі.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: