Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
“Балтыка” дэманструе сваё абсталяваньне на “Крыніцы” 11:05, 12/03/2002
Расейская піваварная кампанія “Балтыка” мае намер дэманціраваць сваё абсталяваньне на менскім піўзаводзе “Крыніца”. Пра гэта заявіў віцэ-прэзыдэнт “Балтыкі” Адам Тлехурай у інтэрвію штотыднёвіку “Белорусская газета”.
Як ужо паведамлялася, “Балтыка” плянавала атрымаць кантрольны пакет акцыяў беларускага прадпрыемства і ўкласьці ў ягоную мадэрнізацыю 50 млн. даляраў ЗША. Расейская кампанія авансам паставіла на “Крыніцу” абсталяваньне на суму 10,5 млн.даляраў, аднак абяцанага беларускімі ўладамі пакету акцыяў не атрымала. Згодна іхнай вэрсіі, “Балтыка” не выканала шэраг умоваў, у прыватнасьці не захацела будаваць лядовы палац.
19 лютага павінна была прайсьці сустрэча Аляксандра Лукашэнкі й прэзыдэнта “Балтыкі” Таймураза Балоева. Аднак яна не адбылася. Як заявіў у інтэрвію Тлехурай, “Мы прачыталі ў газэтах, што будзе нейкая сустрэча. Але нас ніхто нікуды не запрашаў. Нас даўно ўжо не запрашаюць – больш за тры месяцы. Нам спачатку казалі: “Што вы думаеце? Вам сам прэзыдэнт слова даў! Пачынайце рабіць”. Беларускі бок настойваў на тым, каб мы не чакалі нейкіх працэдурных рэчаў і пачалі рэалізоўваць праект. Нас прымусілі, уцягнулі ў гэты рынак, мы уклалі грошы. (...) Мы паверылі вашаму слову! А зараз сядзім і чакаем з мора надвор’я”.
На думку віцэ-прэзыдэнта “Балтыкі”, “як толькі гэты праект будзе рэалізаваны - адназначна прыйдуць іншыя інвэстары, калі ж наш праект пахаваюць, яшчэ доўгі час да вас ніхто ня сунецца”. “Вы і так адсталі на сто гадоў, -- заявіў Тлехурай. -- Мы да вас з дабром прыйшлі, хацелі вашу хату паправіць, ужо нават цагляныя сьцены замест пагнілых драўляных выклалі, а вы...”.