Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 1213 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



АГП патрабуе ад Шэймана справаздачы па гандлі зброяй
11:07, 12/03/2002

Аб’яднаная грамадзянская партыя працягвае настойваць на атрыманьні аб’ектыўнай, дакладнай інфармацыі аб продажы ўладамі Беларусі зброі, пачынаючы з 1996 году. На гэты раз АГП публічна зьвяртаецца да генэральнага пракурора з наступнымі пытаньнямі: ці мае намер ягонае ведамства правесьці расьследаваньне ўсіх зьдзелак па продажы зброі з 1996 году? Ці мае намер Рэспубліканская пракуратура агучыць на чыіх рахунках знаходзіліся шматмільённыя сумы? Хто і як імі распараджаўся?

АГП заяўляе пра сваё права разьлічваць на судзеяньне парваахоўчых органаў, уключна з пракуратурай, у расьсьледаваньні фактаў непадкантрольнага выдаткаваньня “збройных грошай”. Аднак як вынікае з адказу, атрыманага нядаўна партыяй з Пракуратуры РБ за подпісам пракурора І.А.Кандрусіка, гэтыя пытаньні знаходзяцца па-за кампэтэнцыяй пракуратуры.

Аналізуючы адказ, АГП мяркуе, што кіраўніцтва Пракуратуры сьвядома ухіляецца ад расьследаваньня ўсіх абставінаў, зьвязаных са збройным бізнэсам. Наўрадці ў гэтым ёсьць зацікаўленасьць шэраговых супрацоўнікаў органаў пракуратуры, лічыць АГП і ставіць наступнае пытаньне: “Тады хто пераўтварае пракуратуру ў “дах” для сумнеўных зьдзелак і апэрацыяў?”

Сфармуляваныя пытаньні генэральнаму пракурору Беларусі АГП просіць разглядаць як афіцыйны зварот.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: