Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 1213 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Забойцаў Завадзкага прымусяць маўчаць
11:08, 12/03/2002, Gazeta.ru

11 сакавіка павінен быў быць вынесены прысуд беларускім міліцыянтам, якія абвінавачваюцца ў выкраданьні апэратара ГРТ Зьміцера Завадзкага. Абвінавачаньне патрабавала расстрэлу. Тэлежурналіст Павал Шарамет лічыць, што пасьля гэтага даказаць віну арганізатара выкраданьня, генпракурора Беларусі Віктара Шэймана, будзе немагчыма.

Менскі абласны суд, дзе ідзе працэс, павінен быў агучыць прысуд 11 сакавіка. Аднак гэтая працэдура адкладзеная на тры дні. Пракурор Хведар Шэдаў запатрабаваў асудзіць чацьвярох падсудных, якім прад’яўлена абвінавачаньне ў выкраданьні апэратара ГРТ Зьміцера Завадзкага, да вышэйшай меры пакараньня – расстрэлу. Усе чацьвёра абвінавачаных адмовіліся прызнаць сваю віну.

Нагадаем, што Зьміцер Завадзкі зьнік 7 ліпеня 2000 году. Ягоную “Шкоду” знайшоў у аэрапорце Менску яго былы калега па беларускім карпункце ГРТ Павал Шарамет. Шарамет да гэтага часу ўжо працаваў ў маскоўскай рэдакцыі. Але па старому сяброўству браў з сабой Завадзкага ў камандзіроўкі ў Чачэнію. Цела Завадзкага так і не знайшлі.

Суд па справе Завадзкага пачаўся 24 сьнежня мінулага году і быў аб’яўлены закрытым, бо на лаве падсудных апынуліся не звычайныя бандыты, а міліцыянты ў адстаўцы. Бандай кіраваў былы начальнік аддзелу адмысловага прызначэньня “Алмаз” Валеры Ігнатовіч.

Пасьля звальненьня са службы, ён стаў інструктарам менскага аддзяленьня нацыяналістычнай арганізацыі РНЕ, а таксама зарабляў на жыцьцё разбоямі, крадзяжамі й забойствамі. Яму дапамагалі трое судзельнікаў – Малік, Гуз і Саушкін, якія таксама або працавалі ў МУС, або вучыліся на міліцыянтаў.

Акрамя таго, Ігнатовіч абвінавачваецца ў тым, што падчас п’янай сваркі зарэзаў лідэра беларускіх баркашоўцаў Глеба Самойлава, які настойваў на ягоным выключэньні з шэрагаў РНЕ за амаральны ўчынак.

Згодна вэрсіі беларускіх сьледчых, выкраданьне Завадзкага зьвязанае як раз з гэтым эпізодам ў жыцьці былога камандзіра “Алмазу”.

Справа нібыта была і так. Пасьля кожнага злачынства Ігнатовіч з’яжджаў у Чачэнію, каб забясьпечыць сабе алібі. Да гэтага часу невядома, на чыім баку ваяваў спэцназавец. У беларускую прэсу прасачыліся зьвесткі аб тым, што ледзь не ў аддзеле самаго Хатаба. Згодна іншых зьвестак, ён спрабаваў наняцца кантрактнікам ў расейскае войска. Так ці інакш, у сьнежні 1999 году яго затрымалі ў горным Шалінскім раёне і ў якасьці баевіка паказалі здымачнай групе НТВ.

Пасьля вяртаньня з чарговай камандзіроўкі ў Чачэнію Зьміцер Завадзкі даў інтэрвію “Белорусской деловой газете”, у якім пацьвердзіў, што чуў ад калег аб затрыманьні ў Чачэніі “чалавека, які прайшоў адмысловую падрыхтоўку ў беларускім аддзеле “Алмаз”. Імя затрыманага апэратар не агучыў, да і аб датычнасьці яго да РНЕ таксама, аднак сьледчыя ўпэўненыя ў тым, што праўда апэратара выклікала ў Ігнатовіча прагу да помсты. “Ніякага іншага матыву ў выкраданьні Завадзкага няма. Толькі помста. Гэта нашае глыбокае перакананьне. Мы правяралі шмат вэрсіяў, але іншай няма”, - заявіў у адным зь інтэрвію начальнік сьледчай групы Іван Бранчаль.

Беларуская апазыцыя й Павал Шарамет лічаць інакш.

Апазыцыя сьцьвярджае, што Завадзкі занадта шмат ведаў аб пастаўках зброі зь Беларусі чачэнскім баевікам і таму быў забіты.

Пры гэтым Павал Шарамет за два дні да пачатку суда наладзіў прэсавую канфэрэнцыю ў Маскве, на якой распавёў, што банда Ігнатовіча калі і датычная да выкраданьня ягонага аператара, то толькі ў якасьці выканаўцы чужое волі. Заказчыкам злачынства Шарамет назваў сёньняшняга генпракурора Беларусі Віктара Шэймана. Увесну 2000 году той займаў пасаду кіраўніка Рады Бясьпекі і нібы быў зацікаўлены ў тым, каб у асобе Завадзкага зьліквідаваць “сьведку дзеяньня беларускіх спэцслужбаў у Чачэніі”.

Гэтую інфармацыю Шарамет, як ён сьцьвярджае, атрымаў ад былога генпракурора Беларусі Алега Бажэлкі, які ўлетку мінулага году зьбег зь Беларусі ў Расею і некаторы час хаваўся ў адным з манастыроў пад Яраслаўлем. Незадоўга да верасьнёўскіх прэзыдэнцкіх выбараў Бажэлка загадкава вярнуўся ў Менск і адрокся ад сваіх словаў. Не пабаяўся выступіць у судзе толькі сам Шарамет. “Мне падаецца, да зьнікненьня Зьміцера Завадзкга датычныя структуры вакол Віктара Шэймана, -- заявіў журналіст, выходзячы з залі суда. – Яго падазраюць ў незразумелых тайных апэрацыях са зброяй, у тым ліку і са зброяй, якая йшла ў Чачэнію... Пра гэта казаў і Бажэлка, калі ён знаходзіўся ў Расеі... Калі сьледчыя органы выйшлі на сьлед Шэймана, стала зразумела, што гэта вярхушка вакол Лукашэнкі датычна да зьнікненьня Завадзкага і іншых асобаў, -- у той час сьледзтва спынілі, а ўсю праўду схавалі”.

Калі Шарамету такія намекі сыйшлі з рук, то адвакату маці Завадзкага Ігару Аксёнчыку давялося блага. Генпракуратура завяла на яго справу па абвінавачаньні ў паклёпе, пасьля таго як адвакат стаў скардзіцца журналістам, што суд ня хоча шукаць сапраўдных віноўнікаў у справе Завадзкага: “Рашэньнем кіраўніка дзяржавы галоўны падазраваны ўзводзіўся ў рангу генэральнага пракурора... На такія беспрэцэдэнтыя меры Аляксандар Лукашэнка пайшоў з дастаткова канкрэтнай мэтай – зьліквідаваць доказы, матэрыялы крымінальнае справы”.

Як толькі ў пракуратуры загаварылі аб распачынаньні крымінальнае справы адносна Аксёнчыка, адвакат зьнік.

Самі падсудныя ня сталі разьвіваць тэму сваіх стасункаў з генпракурорам Шэйманам. Калі меркаваць па паведамленьнях з-за закрытых дзьвярэй суда, усе чацьвёра не прызналі сябе віноўнымі, а Ігнатовіч і наогул адмовіўся ад апошняга слова. На допытах ён таксама адмаўляўся размаўляць са сьледчым, увесь час крычаў: “Слава прэзыдэнту Лукашэнку!”. А перад пачаткам суда аб’явіў галадоўку.

Дзяржаўны абвінаваўца Хведар Шэдаў палічыў даказанай віну абвінавачаных па сямі злачынствах і папрасіў суд асудзіць усіх чацьвярых да вышэйшай меры пакараньня – расстрэлу.

Дзяржаўны абвінаваўца абапіраўся на сьведчаньні сьведак. Адзін са сьведак, які сам адбывае тэрмін, распавёў у судзе аб тым, як групоўка Ігнатовіча абыходзілася з захопленымі людзьмі. У судзе гучалі жахлівыя сьведчаньні. Адвакаты не выключаюць, што таксама блага абыходзіліся і з Завадзкім. Прычым некаторыя лічаць, што мэтадам абыходжаньня з захопленымі людзьмі Ігнатовіч навучаўся падчас знаходжаньня або ў Чачэніі, або ў нейкіх адмысловых навучальных цэнтрах спэцслужбаў Расеі ці Беларусі. “Гэта стала зразумелым са сьведчаньняў чарговага засакрэчанага сьведкі, які заявіў, што почырк групоўкі Ігнатовіча больш нагадвае дзеяньні спэцназу, чым звычайных крымінальшчыкаў”, -- адзначае апазыцыйны сайт “Хартыя’97”. Акрама таго падчас крадзяжоў і забойстваў Ігнатовіч карыстаўся пасьведчаньнем адмысловага аддзелу “Алмаз” новага ўзору, хаця ўжо даўно быў адтуль звольнены.

Генэральны сакратар Рады Эўропы Вальтэр Швімэр заклікаў беларускія ўлады не асуджаць падсудных да вышэйшай меры пакараньня.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: