Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Скандальна вядомы расейскі сайт RICH.ru наладзіў конкурс на самы горшы сайт рунэту. У намінацыі "Самы пачварны сайт" у лідэры выбіўся афіцыйны сайт Аляксандра Лукашэнкі, які арганізатары конкурсу назвалі не інакш як “Асабісты сайт дырэктара саўгасу”. Прыняць удзел у галасаваньні вы можаце тут.
Юлія Чыгір і адвакат Аляксандар Пыльчанка падалі скаргу на прысуд Аляксандру Чыгіру. Скарга пададзеная ў гарадзкі суд Менску. Заявіцелі просяць адмяніць прысуд, згодна якому Чыгір-малодшы быў асуджаны на 7 гадоў пазбаўленьня волі. Паводле словаў Юліі Чыгір, ейны сын таксама мае намер падаць адпаведную скаргу. Ён па-ранейшаму лічыць сябе невіноўным і дабіваецца спыненьня крымінальнай справы супраць яго.
Беларускія праваабарончыя арганізацыі – Беларускі Гэльсынскі камітэт, Праваабарончы цэнтар “Вясна”, “Цэнтар па правох чалавека” і “Прававая дапамога насельніцтву” – накіравалі зварот да Аляксандра Лукашэнкі, генэральнага пракурора Беларусі й пракурора Гарадзенскай вобласьці ў сувязі з крымінальным перасьледам журналістаў закрытай уладамі недзяржаўнай газэты “Пагоня”.
Тэма кадравых чыстак у сыстэме аховы здароўя сталіцы стала галоўнай на старонках пэрыядычнага друку. Часова на другі плян адыйшлі нават палітычныя навіны й падзеі, у эпіцэнтры якіх знаходзіцца дзяржаўная фігура №1. На гэты раз чарговай ахвярай чынрўнікаў Міністэрства аховы здароўя стаў галоўны доктар 1-й гарадзкой лякарні Мікалай Андрэеў, звольнены з фармулёўкай “за сыстэматычнае невыкананьне службовых абавязкаў”. Не жадаючы мірыцца са свавольствам, ён зьвярнуўся па юрыдычную дапамогу ў Беларускі Гэльсынскі камітэт.
На вэб-сайце выбарчага блёку Віктара Юшчанкі "Наша Україна" адкрываецца рубрыка “Для ТБ і радыё”, дзе будуць зьмешчаныя фрагмэнты аўдыёзапісаў выказваньняў Юшчанкі падчас сустрэч з выбаршчыкамі й журналістамі, а таксама эксклюзыўных інтэрвію. Файлы прадстаўленыя ў фармаце wav ці. mp3.
Арганізатары гастрольна-канцэртнага жыцьця зноў дзяжураць, паколькі арэнда большасьці канцэртных пляцовак да Менску ў лютым-сакавіку ўсё ж такі рэзка ірванула ўверх. Гэта вынік рашэньня камісіі, якую ачольвае прэзыдэнцкі “завхоз” Галіна Жураўкіна.
Заўтра ў Беларусь прылятае віцэ-прэзыдэнт расейскай півавараннай кампаніі “Балтыка” Адам Тлехурай, які будзе весьці перамовы аб праекце інвэстыцыйнага пагадненьня па прыватызацыі беларускага півавараннага прадпрыемства “Крыніца”. Нагадаем, што “Балтыка” ў канцы мінулага году ўнесла ў рэканструкцыю “Крыніцы” 10,5 млн.даляраў. Аднак у сярэдзіне сьнежня 2001 году працы па праекце былі прыпыненыя ў сувязі з тым, што ўрад Беларусі не прыняў рашэньне аб дадатковай эмісіі акцыяў “Крыніцы”, якую плянавалася перадаць “Балтыцы”. Пасьля гэтага санкт-піцярбургскае прадпрыемства аб’явіла, што будзе падаваць у суд на беларускія ўлады.
Сёньня людзі кажуць пра яе, пра нашую эканоміку, ейных рэаліях, праблемах. Адныя, асабліва тыя, хто наверсе, схільныя сцьвярджаць, зь ёй усё, "пранозныя парамэтры выконваюцца”, іншыя, наадварот лічаць, што справы блага, так хто мае рацыю?
Презентация доклада Государственного департамента США о правах человека в Беларуси за 2001 год состоялась сегодня в посольстве США в Минске. Выступая перед приглашенными на презентацию белорусскими политиками, общественными деятелями и журналистами, посол США в Беларуси Майкл Козак привел слова Помощника Госсекретаря в Бюро по вопросам демократии, прав человека и труда Лорна Крейнера, ответственного за составление доклада для американского правительства: «События 11 сентября не поколебали постоянную приверженность правительства США правам человека и демократическим принципам. Боле того, эти события еще больше укрепили нашу решимость содействовать обеспечению этих прав для людей во всем мире. Мы намерены продолжать отстаивать права человека, поддерживать демократические процессы и права граждан во всех странах, используя имеющиеся у нас средства. Мы будем продолжать следить за соблюдением прав человека на всем земном шаре и это будет четко и подробно отражаться в наших докладах. Мы будем продолжать работать над тем, чтобы в нашей внешней политике и программах учитывались проблемы, связанные с правами человека, - свобода вероисповедания, свобода прессы, прозрачность государственного руководства, права трудящихся, отношения к женщинам и борьба с торговлей людьми». Доклад Госдепа США о правах человека в Беларуси вы сможете прочитать на нашем сайте сегодня.
Праз пяць дзён пасьля пачатку адпачынку Алксандра Лукашэнкі, нарэшце, стала вядома, дзе ён знаходзіцца. Прэм’ер-міністра Беларусі ГенадзьНавіцкі, адказваючы на пытаньне Радыё Свабода, паведаміў, што Аляксандар Лукашэнка адляцеў у карооткатэрміновы адпачынак у Аўстрыю, і што ён, насамрэч не выконвае абавязкі кіраўніка дзяржавы. Існуе некалькі вэрсіяў знаходжаньня Лукашэнкі ў Аўстрыі. Адна зь іх – Лукашэнка катаецца ў Альпах на лыжах, бо вырашыў ні ў чым не саступаць Уладзімеру Пуціну, які выдатна ўмее катацца. І другая, найбольш верагодная, вэрсія – у Лукашэнкі зьявіліся сур’ёзныя праблемы са здароўем.
Раённы суд Менску адмовіў у пэрсанальнай пэнсіі былому кіраўніку Беларусі Станіславу Шушкевічу. Такім чынам, сёньня завяршыўся разгляд зыску Шушкевіча да Міністэрства працы й сацыяльнай абароны. Нагадаем, што Шушкевіч патрабаваў ад беларускіх уладаў адмены незаконных дзеяньняў адносна свайго пэнсійнага забесьпячэньня. Цягам апошніх 5-ці гадоў ён атрымоўвае пэнсію ў памеры 3 тысячаў 196 беларускіх рублёў, што сёньня складае 1 даляр 87 цэнтаў.
Берасьцейскі абласны суд задаволіў зыск упраўленьня юстыцыі аблвыканкаму й прыняў рашэньне зьліквідаваць цэнтар падтрымкі грамадзянскіх ініцыятываў “Вежа”. Прадстаўнікі трэцяга сэктару лічаць гэтае рашэньне яшчэ адным прыкладам уціску беларускіх уладаў на недзяржаўныя арганізацыі краіны.
У Магілёў прывезьлі 28 аўтамабіляў “Мэрсэдэс-180”, якія аблвыканкам мае намер перадаць “вертыкальшчыкам”. Да гэтага часу кіраўнікі мясцовай вертыкалі езьдзілі на расейскіх “Волгах”. Як патлумачылі Радыё Свабода ў аблвыканкаме, гэты падарунак мясцовай вертыкалі робіць упраўленьне справамі прэзыдэнта. Ужо сёньня кіраўнікі 21 раёну, старшыні 7 райвыканкамаў і гарвыканкамамаў Магілёву й Бабруйску перасядуць ў новыя аўтамабілі. Такі крок выклікаў абурэньне работнікаў прадпрыемстваў, установаў і сельскіх гаспадарак вобласьці, якія ня могуць своечасова атрымаць заробак і перабіваюцца з хлеба на ваду. Такім чынам, Магілёўская вобласьць, стала другой вобласьцю пасьля Гомельскай, чыноўнікам якой прэзэнтавалі новыя машыны.
Паводле апошніх дадзеных запазычанасьць па заробках у Берасьцейскай вобласьці складае 8678,5 мільёнаў рублёў. На 31 студзеня гэтая лічба была значна меншай — 5148,4 мільёны. Сёньня запазычанасьць у адсотках да фонду заробку складае 15,72%. У іншых раёнах сытуацыя горшая, чым у сярэднем па вобласьці.