Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 1314 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Праваабаронцы патрабуюць спыніць перасьлед журналістаў «Пагоні»
11:12, 13/03/2002

Беларускія праваабарончыя арганізацыі – Беларускі Гэльсынскі камітэт, Праваабарончы цэнтар “Вясна”, “Цэнтар па правох чалавека” і “Прававая дапамога насельніцтву” – накіравалі зварот да Аляксандра Лукашэнкі, генэральнага пракурора Беларусі й пракурора Гарадзенскай вобласьці ў сувязі з крымінальным перасьледам журналістаў закрытай уладамі недзяржаўнай газэты “Пагоня”.

Праваабарончыя арганізацыі заяўляюць, што”сваімі дзеяньнямі беларускія ўлады ў чарговы раз дэманструюць зьнявагу прынцыпаў свабоды слова, права на свабоднае атрыманьне й распаўсюд інфармацыі, права на свабоду меркаваньняў і іхнае свабоднае выказваньне”.

Крымінальны перасьлед незалежных сродкаў масавай інфармацыі, на думку аўтараў звароту, сьведчыць пра працяг канфрантацыі паміж дзяржаўнымі ўладамі й грамадзтвам.

Праваабарончыя арганізацыі лічаць, што ўціск, які аказваецца на прадстаўнікоў незалежных СМІ, зьвязаны зь іх нязьменнай пазыцыяй па адстойваньню дэмакратычных каштоўнасьцяў, асабліва падчас выбарчай кампаніі.

Праваабаронцы заклікаюць органы ўлады неадкладна спыніць крымінальны перасьлед галоўнага рэдактара “Пагоні” Мікалая Маркевіча й журналіста Паўла Мажэйкі.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: