|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Амбасадар ЗША пры АБСЭ заяўляе аб працягу рэпрэсіяў у Беларусі 11:04, 14/03/2002 “Дзякую вам, спадар старшыня, Грамадзянская супольнасьць, пабудаваная на прынцыпах плюралізму, свабодная ад перасьледу і застрашэньняў, зьяўляецца абавязковай умовай для разьвіцьця дэмакратычных інстытутаў. Абарона грамадзянскай супольнасьці прадугледжваецца абавязацельствамі АБСЭ. Аднак, нягледзячы на гэта, мы зноў бачым, як грамадязнская супольнасьць у Беларусі падвяргаецца ўціску. Сп.старшыня, Злучаным Штатам стала вядома, што 1 сакавіка беларускімі мытнікамі на памежным пераезьдзе Горадні былі затрыманыя на шэсьць гадзінаў і абшуканыя 10 прадстаўнікоў палітычных партыяў і няўрадавых арганізацыяў, якія накіроўваліся ў Літву. Дэлегацыя знаходзілася ў мікрааўтобусе АБСЭ з дыпляматычнымі нумарамі. Аўтобус таксама быў падвергнуты мытнаму дагляду. Двухдзённая канфэрэнцыя пад назовам “Пэрспэктывы супрацоўніцтва зь Беларусяй”, на якую накіроўваліся дэлегаты, была наладжана Інстытутам міжнародных зносінаў і палітычных навук віленскага унівэрсытэту. Канфэрэнцыя зьявілася вынікам намаганьняў ўрадаў, уключна зь некаторымі прадстаўнікамі за гэтым сталом, а таксама няўрадавых арганізацыяў. Па правядзеньні канструктыўнага абмену думкамі паміж усімі бакамі беларускага грамадзтва й міжнароднай супольнасьцю зацікаўленых назіральнікаў. Такога кшталту дыялёг вельмі неабходны для ліквідацыі перашкодаў на шляху да дэмакратызацыі Беларусі. Мы ўдзячны Кансультатыўна-назіральнай групе (КНГ) за ейную падтрымку гэтага дыялёгу. Аднак, разам з тым, каб ухапіццца за такую магчымасьць, беларускія ўлады ў чарговы раз скарысталіся ёй для перасьледу й застрашэньня, як фізычнага, так і эмацыянальнага, вядомых прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасьці. Дадзены акт зьяўляецца паказальным у святле нападаў, якім падвяргаецца грамадзянская супольнасьць, незалежныя СМІ і прафсаюзны рух пасьля верасьнёўскіх прэзыдэнцкіх выбараў. Сп.старшыня, Злучаныя Штаты заклікаюць Беларусь захоўваць узятыя на сябе абавязкі перад АБСЭ й Мэмарандуму па ўзаемаразуменьні з АБСЭ і падтрымаць разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці. Акрамя таго, Злучаныя Штаты заклікаюць рэжым Лукашэнкі да супрацоўніцтва з КНГ й новым кіраўніком місіі для прадухіленьня паўтарэньня такога кшталту інцыдэнтаў у будучыні”.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|