Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 1415 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Расейцы прыйдуць на "Белтрансгаз"
11:08, 14/03/2002

У хуткім часе плянуецца стварэньне сумеснага беларуска-расейскага прадпрыемства, якое будзе займацца пастаўкамі газу. Гэтае пытаньне абмяркоўвалася падчас візыту ў Менск расейскага прэм`ера Міхаіла Касьянава. Міністар эканомікі Ўладзімер Шымаў паведаміў журналістам, што яно будзе займацца пастаўкамі, транспартаваньнем і абслугоўваньнем транзыту газу. Шымаў дадаў, што сумеснае прадпрыемства мусіць стварацца на базе "Белтрансгазу".

Як паведамляе Радыё Рацыя, ніякіх іншых падрабязнасьцяў міністар пакуль не паведаміў. Яшчэ невядома, якую частку прадпрыемства атрымае расейскі бок, а якую беларускі, ці будуць у ім удзельнічаць прыватныя прадпрыемствы. Паводле словаў Шымава, пакуль абмяркоўваецца мэтазгоднасьць стварэньня такога прадпрыемства, аднак ніякіх канкрэтных рашэньняў яшчэ няма. Прэм`еры прынцыпова дамовіліся пра стварэньне прадпрыемства. І цяпер прадстаўнікі ўрадаў Расеі ды Беларусі будуць весьці перамовы наконт канкрэтных умоваў.

Трэба адзначыць, што расейскі бок на працягу некалькіх гадоў выказваў зацікаўленасьць да прадпрыемства "Белтрансгаз". "Газпром" імкнуўся ўзяць удзел у акцыянаваньні "Белтрансгазу" і, каб паскорыць гэты працэс, нагадваў беларускаму кіраўніцтву пра запазычанасьць па пастаўках газу. Аднак да сёньняшняга дня "Белтрансгаз" заставаўся беларускім прадпрыемствам. Выглядае, што спраўджваюцца прагнозы наконт пранікненьня расейскага капіталу ў стратэгічна важныя сфэры эканомікі Беларусі.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: