Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
За месяц до Марша Протеста «ТАК ЖИТЬ НЕЛЬЗЯ!», который состоится в Минске 19 апреля, пресс-центр Хартии’97 организует на своем веб-сайте конференцию с одним из организаторов Марша Юрием Хащеватским. Известный кинорежиссер, автор фильмов «Здесь был Крылов», «Все хорошо», «Русское счастье», «Оазис», «Обыкновенный президент», «Боги серпа и молота», является академиком Евразийской телевизионной академии, лауреатом кинопремии мира Берлинского кинофестиваля, премии российского Союза писателей имени А.Д. Сахарова, обладателем гран-при всемирного кинофестиваля Human Rights Watch в Нью-Йорке. Конференция пройдет во вторник 19 марта с 16.00 до 20.00 по минскому времени. Языки – белорусский, русский, английский.
14-19 сакавіка ў Менску пройдзе чацьвёртае паседжаньне Сумеснай беларуска-іракскай камісіі па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве. Іракскую дэлегацыю ачольвае намесьнік прэм’ер-міністра, міністар фінансаў Іраку Хікмат Аль-Азаві. Падчас сустрэчы заплянаваныя сустрэчы кіраўніка іракскай дэлегацыі з кіраўніцтвам рэспублікі, членамі ўраду, намесьнікам кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Леанідам Козікам, міністрам замежных справаў Міхаілам Хвастовым. Іракская дэлегацыя таксама наведае шэраг прадпрыемстваў і арганізацыяў Беларусі.
Менскі абласны суд агучыў прысуд па справе групы былога байца адзелу адмысловага прызначэньня Валеры Ігнатовіча, абвінавачаных у зьдзяйсьненьні шэрагу цяжкіх злачынстваў, у ліку якіх выкраданьне тэлеапэратара ГРТ Зьмітра Завадзкага. Абвінавачаныя Валеры Іганатовіч i Максім Малік, якія, згодна шматлікіх зьвестак, уваходзяць у склад так званых “эскадронаў сьмерці”, створаных Аляксандрам Лукашэнкам, асуджаныя да пажыцьцёвага заключэньня. Аляксею Гузу - 25 гадоў. Яшчэ адзін абвінавачаны - Сяргей Савушкін асуджаны да 12 гадоў заключэньня з адбыцьцём пакараньня ў калёніі строгага рэжыму. Зьміцер Завадзкі пры гэтым так і ня знойдзены.
Па падазрэньні ў атрыманьні хабару затрыманая адміністратар сталічнага рынку “Аквабел”. Міліцыя падазрае яе ў атрыманьні са жніўня мінулага году па сёньняшні дзень хабару ў памеры 3 мільёнаў беларускіх рублёў. У затрыманай узялі падпіску аб нявыезьдзе.
Падпісаньне інвэстыцыйнай дамовы паміж беларускім урадам і расейскай піваварнай кампаніяй “Балтыка” перанесена на травень. Такая дамоўленасьць дасягнута за час перамоваў віцэ-прэзыдэнта “Балтыкі” Адама Тлехурая зь віцэ-прэм’ерам Беларусі Аляксандрам Папковым. Нагадаем, што “Балтыка” ў канцы мінулага года ўнесла ў рэканструкцыю “Крыніцы” 10,5 млн.даляраў. Аднак у сярэдзіне сьнежня 2001 году працы па праекце былі прыпыненыя ў сувязі з тым, што ўрад Беларусі прыняў рашэньне аб дадатковай эмісіі акцыяў “Крыніцы”, якую плянавалася перадаць “Балтыцы”. Пасьля гэтага санкт-пецярбургскае прадпрыемства аб’явіла, што падасьць у суд на беларускія ўлады й дэмантуе сваё абсталяваньне на “Крыніцы”.
У хуткім часе плянуецца стварэньне сумеснага беларуска-расейскага прадпрыемства, якое будзе займацца пастаўкамі газу. Гэтае пытаньне абмяркоўвалася падчас візыту ў Менск расейскага прэм`ера Міхаіла Касьянава. Міністар эканомікі Ўладзімер Шымаў паведаміў журналістам, што яно будзе займацца пастаўкамі, транспартаваньнем і абслугоўваньнем транзыту газу. Шымаў дадаў, што сумеснае прадпрыемства мусіць стварацца на базе "Белтрансгазу".
Менскі абласны суд сёньня агучыць прысуд па справе групы былога спэцназаўца Валеры Ігнатовіча, абвінавачанай ў зьдзяйсьненьні шэрагу цяжкіх злачынстваў, у ліку якіх выкраданьне апэратара ГРТ Зьмітра Завадзкага. Адзін з самых гучных судовых працэсаў у Беларусі цягнецца больш за 4 месяцы, матэрыялы справы складаюць 40 тамоў. Працэс праходзіць за зачыненымі дзьвярыма, зь ягоных удзельнікаў узятыя подпісы аб неразгалошваньні ходу судовага сьледзтва. Дзяржаўны абвінаваўца палічыў даказанай віну абвінавачаных па сямі злачынствах і толькі па адным эпізодзе (вымагальніцтва 15 тысячаў даляраў ЗША) – недаказанай і запатрабаваў для падсудных вышэйшай меры пакараньня – расстрэлу. Сярод даказанных, на думку пракурора, злачынстваў – забойства азэрбайджанскай сям’і Насібавых-Агаевых у Менску, забойствы ў Барысаве й Мар’інай Горцы, выкраданьне Зьмітра Завадзкага, разбойнага нападу. Больш шырокую інфармацыю пра працэс па справе аб выкраданьні Зьмітра Завадзкага вы можаце прачытаць на нашым сайце ў разьдзеле “Зьміцер Завадзкі: справа журналіста”.
Прэзэнтацыя дакладу Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША аб правох чалавека ў Беларусі за 2001 год адбылася сёньня ў амбасадзе ЗША ў Менску. Тэкст дакладу Дзярждэпартамэнту па правох чалавека ў Беларусі:
Амбасадар ЗША пры Сталай радзе АБСЭ Стэфан Мінікес зьвярнуўся да Сталай рады АБСЭ ў Вене з адкрытай заявай адносна нядаўняга затрыманьня ў Беларусі мікрааўтобуса АБСЭ з 10 прадстаўнікамі палітычных партыяў і няўрадавых арганізацыяў, якія ехалі на канфэрэнцыю ў Літву. Ніжэй чытайце тэкст выступу Стэфана Мінікеса цалкам:
Сёньня адновіцца праца паседжаньня Шклоўскага раённага суда па справе пяці сябраў руху супраціву ЗУБР, якія абвінавачваюцца ў абразе Аляксандра Лукашэнкі. Міхаіл Кісялёў, Максім Патупчык, Аляксандар Паўловіч, Дзяніс Сенакосаў й Зьміцер Шалашкаў абвінавачваюцца ў тым, што яшчэ перад прэзыдэнцкімі выбарамі (14 жніўня) правялі перадвыбарчы пэрфоманс ў саўгасе “Гарадзец”, дзе дырэктарам некалі працаваў Лукашэнка. Маладыя людзі апранулі маскі з налепленымі вусамі і ў такім выглядзе пайшлі ў краму “праводзіць перадвыбарчую агітацыю” сярод пакупнікоў і абяцалі ім заробак у 100 даляраў, а таксама зьнізіць кошты й перасаджаць усіх махляроў.
Кіраўніцтва Магілёўскага політэхнікуму, дзе навучаецца адзін з абвінавачаных у абразе Лукашэнкі актывіст руху ЗУБР Аляксандар Паўловіч, вырашыла пакараць зубра яшчэ да сканчэньня судовага разьбіральніцтва. Тэмай пэдагагічнай рады, што адбылася ў вучэльні стала прапанова па выключэньні з тэхнікуму актыўных удзельнікаў прадвыбарчай кампаніі – Аляксандра Паўловіча і Аляксандра Каліты. Пытаньне аб выключэньні было вынесенае зь ініцыятывы дырэктара вучэльні Аляксандра Мікалаевіча Шапціцы. Амаль усе ўдзельнікі рады падтрымалі гэтую прапанову. Канчатковае рашэньне па выключэньні павінна прыняць камісія па справах непаўналетніх Ленінскага раёну Магілёву.
У Менскім раённым судзе за абарону Курапатаў пакараны сябра Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Уладзімер Плотнікаў. Судзьдзя Зьміцер Грыцаль аштрафаваў Уладзімера Плотнікава на 150 мінімальных заробкаў за тое, што ён летась 9 лістапада прымаў удзел у абароне Курапатаў. Уладзімер Плотнікаў абвінавачваецца ў супраціўленьні й парушэньні адміністратыўнага заканадаўства. Гэта апошняя справа на затрыманага ўдзельніка тых падзеяў.