Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 1516 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Дзень Волі пройдзе ў Менску 24 сакавіка а 12.00 у парку імя Янкі Купалы
11:25, 15/03/2002

У сакавіку ў Беларусі традыцыйна сьвяткуецца Дзень Волі – гадавіна зь дня ўтварэньня ў 1918 годзе Беларускай Народнай Рэспублікі. У часы дыктатуры Лукашэнкі Дзень Волі стаў днём абароны сувэрэнітэту Беларусі ад так званага “саюзу” з Расеяй. Акцыі пратэсту ў Дзень Волі заўсёды суправаджаліся ў Беларусі масавымі рэпрэсіямі: на людзей, што выйшлі ў гэты дзень на вуліцы Менску кідаліся супрацоўнікі АМАПу, удзельнікі акцыяў падвяргаліся судам і арыштам. Так у 2000 годзе падчас сьвяткаваньня Дня Волі былі затрыманыя больш за 100 чалавек, сярод якіх было каля 30 журналістаў. У 2001 годзе 25 сакавіка супраць дэманстрантаў былі кінутыя ня толькі сілы АМАПу й міліцыі, але і ўнутраныя войскі. Апэрацыяй “захопу” камандаваў асабіста міністар унутраных справаў Беларусі Ўладзімер Навумаў.

 ПАЛIТЫКА 

Ці пастаўляюць Украіна й Беларусь зброю Іраку?
11:14, 15/03/2002, Джэфры Данаван, RFE/RL

У той час як амэрыканскі прэзыдэнт Джорж Буш накіроўвае сваю рыторыку супраць Садама Гусэйна, усё больш увагі прыцягваюці зьвесткі аб тым, што Ўкраіна й Беларусь прадаюць вайсковыя сыстэмы Багдаду. Гэтыя сыстэмы могуць у будучым выкарыстоўвацца для таго, каб зьбіваць самалёты ЗША й Вялікабрытаніі, якія патрулююць зоны над Іракам, у якіх забароненыя палёты, а таксама могуць выкарыстоўвацца ў любым магчымым канфлікце з Іракам.

Беларускі рэжым будзе дабівацца адмены санкцыяў супраць Ірака
11:13, 15/03/2002

Супрацоўніцтву Беларусі зь Іракам замінае эканамічная блякада Багдада. Пра гэта заявіў у пятніцу намесьнік галавы адміністрацыі прэзыдэнта Леанід Козік. “Эканамічная блякада Ірака замінае разьвіцьцю нашых стасункаў і мы павінны садзейнічаць адмене такіх мер”, - сказаў Козік. У сваю чаргу кіраўнік іракскай дэлегацыі віцэ-прэм’ер, міністар фінансаў Ірака Хікмат Аль-Азаві, які знаходзіцца ў Менску з учорашняга дня, заявіў, што ў выпадку адмены санкцыяў Беларусь і Ірак маглі б павялічыць маштабы супрацоўніцтва й пашырыць сфэру партнёрства.

Лукашэнка адпачывае не па сродках
11:12, 15/03/2002

Аляксандар Лукашэнка праводзіць свой адпачынак ў 5-зоркавым гатэлі “Клостэрброй” у Альпах і прабудзе там да нядзелі, 17 сакавіка. “Каралеўскія апартамэнты” гатэлю, у якіх пражывае Лукашэнка, каштуюць 780 эўра ў суткі (звыш 700 даляраў). 10-дзённае знаходжаньне Лукашэнкі ў гэтым нумары абыйшлося ў суму, якая пераўзыходзіць ягоны афіцыйны гадавы заробак прэзыдэнта Беларусі, паведамляе www.yusnews.com

Юшчанка ў чаканьні трыумфу
11:11, 15/03/2002, GazetaSNG

З 15 сакавіка, у адпаведнасьці з законам аб выбарах, украінскім сацыёлягам забаронена агучваць вынікі сваёй працы “аб рэйтынгах і адсотках” палітычных партыяў і блёкаў, што імкнуцца трапіць у Вярхоўную Раду. Напэўна, гэта юрыдычная норма і стала прычынай таго, што амаль усе незалежныя навуковыя інстытуты й сацыёлягі пасьпяшылі ў апошні раз даць “дакладны прагноз”, хто ж пераможа на парлямэнцкіх выбарах на Ўкраіне.

Дырэктар стадыёну “Трактар” – на мяжы суда
11:10, 15/03/2002

Пракуратура Кастрычніцкага раёну Менску завяршыла папярэдняе расьследаваньне крымінальнай справы, распачатай супраць дырэктара ЗАТ “Стадыён “Трактар” Васіля Алейнікава, што цягнецца чатыры месяцы. Дзеяньні дырэктара, як і адразу пасьля затрыманьня, кваліфікуюцца па арт.430 ч.2 КК РБ (“Атрыманьне хабару ў буйным памеры”). Матэрыялы расьсьледаваньня, як паведамляе “БДГ”, прадстаўленыя для азнаямленьня абвінавачанаму і пасьля гэтага будуць перададзеныя на разгляд у суд.

“Балтыка” – “Крыніца”: ці адбудзецца вянчаньне?
11:09, 15/03/2002, Росбалт

У пачатку сакавіка ў дзелавым жыцьці Менску чакалася важная падзея – павінен быў уступіць у пасьлякапітальную рэканструкцыю галоўны піваварны завод Беларусі “Крыніца”. На жаль, сьвяточнае мерапрыемства адкладзенае. Пры гэтым невядома, да якога часу...

Спыніўся Менскі падшыпнікавы завод
11:08, 15/03/2002

У сераду, 13 сакавіка, спыніўся Менскі падшыпнікавы завод. Прычынай спыненьня стала запазычанасьць прадпрыемства за энэрганосьбіты, што складае прыкладна 2 мільярды рублёў. Паводле словаў старшыні прафкаму заводу Ўладзімера Лазоўскага, зараз кіраўніцтва прадпрыемства актыўна шукае грошы на пагашэньне запазычанасьці.

Барадзін адмовіўся плаціць штраф жэнеўскай пракуратуры
11:07, 15/03/2002, Lenta.ru

Павал Барадзін ня будзе абскарджваць пастанову аб спыненьні справы, распачатай супраць яго жэнеўскай пракуратурай. Пры гэтым Барадзін адмаўляецца плаціць штраф, які наклаў на яго пракурор кантону Бэрнар Бэртоса.

Александру Федуте, человеку в трех лицах
11:06, 15/03/2002, Анатолий Лебедько, председатель Объединенной гражданской партии

Александр, признаюсь, Вы добились своего. Я обратил на Вас внимание и даже потратил время на прочтение Ваших статей «Лебедьковская песня» и «Баба Яня против ОГП», опубликованных в БДГ. К сожалению, в будущем я не смогу уделять Вам больше внимания. Не обессудьте, но есть дела поважнее. Если честно, то Вы производите впечатление то ли банного листа, прилипшего к пятой точке, то ли сексуально озабоченного юноши. Тянет Вас, Александр, ко мне. И дышите вы неровно. С придыханием. Еще со времен Верховного Совета 12 созыва. И как-то превратно истолковываете мое молчание. Оно не есть знак согласия. Ни с тем, как Вы пишете, ни с тем, что Вы делаете. Если это Вас не напрягает, то я позволю предложить Вам несколько бесплатных советов.

Павал Шарамет: да зьнікненьня Завадзкага датычны Шэйман
11:05, 15/03/2002

Сябра й калега Зьмітра Завадзкага Павал Шарамет працягвае настойваць на датычнасьці генэральнага пракурора Беларусі Віктара Шэймана да зьнікненьня апэратара ГРТ Зьмітра Завадзкага. Шарамет таксама лічыць, што на працэсе па справе аб зьнікненьні журналіста наўмысна абыйшлі ўвагаю роль спэцслужбаў у зьнікненьні Завдазкага. Журналіст таксама заявіў, што паводле ягоных дадзеных, у расейскіх праваахоўных органах ёсьць матэрыялы, якія могуць дапамагчы ў расьследаваньні здарэньня з Завадзкім, але гэтыя матэрыялы трымаюцца ў сакрэце. Акрамя таго, Шарамет лічыць, што Зьмітра Завадзкага ўжо няма жывым.

Сваякі Завадзкага патрабуюць знайсьці заказчыкаў ягонага выкраданьня
11:04, 15/03/2002

Сваякі апэратара ГРТ Зьмітра Завадзкага, які зьнік 7 ліпеня 2000 года ў Менску, настойваюць на працягу сьледзтва па справе аб ягоным зьнікненьні. Справа ў тым, што Менскі абласны суд, які 14 сакавіка асудзіў чатырох чалавек за розныя злачынствы, у тым ліку за выкраданьне Завадзкага, так і не прасьвятліў ягоны лёс. Акрамя таго, блізкія зьніклага апэратара лічаць неабходнага знайсьці заказчыкаў злачынства.

100 “мінімалак” за маску Лукашэнкі
11:03, 15/03/2002

Скончыўся судовы фарс у Шклове. Нягледзячы на мноства працэсуальных парушэньняў, невыразную пазыцыю абвінавачваньня й супярэчлівыя, заблытаныя словы сьведак, пракурор Ірына Алданава палічыла віну актывістаў ЗУБРа даказанай. Дзяржаўная абвінаваўца запатрабавала асудзіць усіх пяцёх абвінавачаных да штрафу ў памеры 200 мінімальных заробкаў. Судзьдзя Шклоўскага раённага суда Халадцова пагадзілася, што словы “прыбярэм псіха” адносіліся ні да каго іншага, як да Аляксандра Лукашэнкі.

Апазыцыя ня верыць у аб’ектыўнасьць суда па справе “групы Ігнатовіча”
11:02, 15/03/2002

Прадстаўнікі апазыцыі ня вераць у аб’ектыўнасьць расьсьледаваньня й прысуду суда па справе “групы Ігнатовіча”. “Палітычная афарбоўка гэтай справы была відавочнай з самага пачатку. Ігнатовіч й ягоная група сталі “скрайнімі”, на якіх спрабуюць сьпісаць усе злачынствы. Справа Завадзкага адкладаецца да разгляду па сутнасьці”, -- лічыць лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. На ягоную думку, у Беларусі не існуе незалежнай судовай улады.

Беларускі плян не задаволіў “Балтыку”
11:01, 15/03/2002

Пецярбургская піваварная кампанія “Балтыка” атрымала ад беларускага ўраду праект інвэстыцыйнага пагадненьня па піўзаводу “Крыніца”. Падрабязнасьці прапановы не разгалошваюцца, аднак віцэ-прэзыдэнт “Балтыкі” Адам Тлехурай у інтэрвію газэце “Ведомости” ужо заявіў, што ўмовы беларускага ўраду падаюцца яму нявыгаднымі.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: