Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 1516 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Апазыцыя ня верыць у аб’ектыўнасьць суда па справе “групы Ігнатовіча”
11:02, 15/03/2002

Прадстаўнікі апазыцыі ня вераць у аб’ектыўнасьць расьсьледаваньня й прысуду суда па справе “групы Ігнатовіча”. “Палітычная афарбоўка гэтай справы была відавочнай з самага пачатку. Ігнатовіч й ягоная група сталі “скрайнімі”, на якіх спрабуюць сьпісаць усе злачынствы. Справа Завадзкага адкладаецца да разгляду па сутнасьці”, -- лічыць лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. На ягоную думку, у Беларусі не існуе незалежнай судовай улады.

Той факт, што суд ня вынес Ігнатовічу й сябрам ягонай групы сьмяротнага прысуду (пра гэта беларускія ўлады прасіла Рада Эўропы), Лябедзька расцэньвае як “спробу заігрываньня” афіцыйнага Менску з Эўропай у надзеі выцягнуць пасьля з гэтага “палітычныя дывідэнты”.

Лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка пракамэнтаваў прысуд суда так: “У Беларусі адсутнічае незалежная судовая сыстэма, а існуе палітычны заказ кіраўніцтва краіны на любы працэс, вынікі якога могуць паўплываць на разьвіцьцё сытуацыі й грамадзкую думку”. Гэты працэс, адзначыў Вячорка, быў закрыты ад грамадзтва, і таму, “ у выпадку рэальнай дэмакратызацыі, павінна праводзіцца паўторнае сьледзтва і паўторны суд па гэтай справе”. “Я ўжо не кажу аб тым, што фармальнае расьсьледаваньне было праведзенае толькі па адным зьніклым, а паводле астатніх зьніклых сытуацыя як была цёмнай , так і засталася. Гэта выклікае абгрунтаваныя падазрэньні ў грамадзтве”, -- падкрэсьліў Вячорка.

Нагадаем, што 14 сакавіка калегія Менскага абласнога суда прызнала даказанай віну гэтай злачыннай групы, якую ачольваў былы супрацоўнік спэцпадразьдзелаў МУС Беларусі “Алмаз” Валеры Іганатовіч. У забойстве, шэрагу разбойны нападаў, а таксама ў выкраданьні апэратара ГРТ Зьмітра Завадзкага. В.Ігнатовіч і М.Малік асуджаныя да пажыцьцёвага заключэньня, астатнія сябры ягонай групы – да пазбаўленьня волі на тэрмін ад 12 да 25 гадоў. Працэс быў закрытым, прадстаўнікоў грамадзякасьці да яго дапусьсцілі толькі на агучваньне прысуду.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: