Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 1516 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



100 “мінімалак” за маску Лукашэнкі
11:03, 15/03/2002

Скончыўся судовы фарс у Шклове. Нягледзячы на мноства працэсуальных парушэньняў, невыразную пазыцыю абвінавачваньня й супярэчлівыя, заблытаныя словы сьведак, пракурор Ірына Алданава палічыла віну актывістаў ЗУБРа даказанай. Дзяржаўная абвінаваўца запатрабавала асудзіць усіх пяцёх абвінавачаных да штрафу ў памеры 200 мінімальных заробкаў. Судзьдзя Шклоўскага раённага суда Халадцова пагадзілася, што словы “прыбярэм псіха” адносіліся ні да каго іншага, як да Аляксандра Лукашэнкі.

Міхаіл Кісялёў, Максім Патупчык, Аляксандар Паўловіч, Дзяніс Сенакосаў і Зьміцер Шалашкаў абвінавачваюцца ў тым, што яшчэ перад прэзыдэнцкімі выбарамі (14 жніўня) правялі прадвыбарчы пэрфоманс у саўгасе “Гарадзец”, дырэктарам якога некалі быў Лукашэнка. Маладыя людзі апранулі маскі з налепленымі вусамі і ў такім выглядзе пайшлі ў краму “праводзіць перадвыбарчую агітацыю” сярод пакупнікоў, абяцалі ім заробак у 100 даляраў, а таксама зьнізіць кошты й перасаджаць усіх махляроў.

15 жніўня суд ня выявіў у дзеяньнях зуброў складу адміністратыўнага правапарушэньня і апраўдаў іх. Але ўжо 16 жніўня супраць маладых людзей у “вусатых масках” была распачатая крымінальная справа па арт. 368 ч.1 КК РБ (“Абраза прэзыдэнта”), пакараньне за якое прадугледжана ад штрафу ці папраўчых прац да пазбаўленьня волі на двухгдовы тэрмін.

Першае паседжаньне суда адбылося 13 лютага, на ім разьбіральніцтва было адкладзенае на 14-е, пасьля—на 26-е і нарэшце – на 28-е.

28 лютага адвакат абвінавачаных падаў хадайніцтва аб прызначэньні комплекснай мастацтвазнаўчай экспэртызы адносна ўсіх рэчаў, канфіскаваных у маладых людзей. Аднак судзьдзя Халадцова адхіліла яго і аб’явіла перапынак у працэсе да 14 скавіка.

Такім чынам, судовы працэс цягнуўся больш за палову году. У выніку Аляксандра Паўловіча й Максіма Патупчыка судзьдзя асудзіла да штрафу памерам 20 мінімальных заробкаў. Віну Міхаіла Кісялёва, Дзяніса Сенакосава й Зьмітра Шалашкова “памагатая Фэміды” ацаніла ў 100 “мінімалак”. Усэ рэчавыя доказы: халаты й маска, згодна рашэньню суда будуць зьнічтожаныя.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: