Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 1516 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Павал Шарамет: да зьнікненьня Завадзкага датычны Шэйман
11:05, 15/03/2002

Сябра й калега Зьмітра Завадзкага Павал Шарамет працягвае настойваць на датычнасьці генэральнага пракурора Беларусі Віктара Шэймана да зьнікненьня апэратара ГРТ Зьмітра Завадзкага. Шарамет таксама лічыць, што на працэсе па справе аб зьнікненьні журналіста наўмысна абыйшлі ўвагаю роль спэцслужбаў у зьнікненьні Завдазкага. Журналіст таксама заявіў, што паводле ягоных дадзеных, у расейскіх праваахоўных органах ёсьць матэрыялы, якія могуць дапамагчы ў расьследаваньні здарэньня з Завадзкім, але гэтыя матэрыялы трымаюцца ў сакрэце. Акрамя таго, Шарамет лічыць, што Зьмітра Завадзкага ўжо няма жывым.

“Застаўся недасьледаваным удзел у справе Леваненкі, былога афіцэра службы бясьпекі прэзыдэнта, зараз афіцэра “Алмазу”, які быў затрыманы, а зараз праходзіць як сьведка. Чаму яго правялі ў іншы статус, незразумела, наколькі мне вядома. Супраць яго былі вельмі істотныя доказы. Што да ролі Аляксандра Лукашэнкі ў гэтай гісторыі, то, спасылаючыся на Бажэлку, можна казаць аб магчымай датычнасьці да справы яго бліжэйшага памочніка Віктара Шэймана”, -- заявіў Шарамет у інтэрвію Радыё Свабода.

У камэнтары вынікаў працэсу па справе “групы Ігнатовіча” Шарамет выказаў меркаваньне, што Зьмітра Завадзкага ўжо няма жывым. Пры гэтым Павал Шарамет спасылаўся на былога генпракурора Беларусі Алега Бажэлку:

“Яго катавалі, зламілі хрыбетніцу й вырашылі дабіць, таму што інакш немагчыма было схаваць гэтае злачынства. Ад яго дабіваліся, што яму вядома аб сакрэтнай апэрацыі беларускіх уладных колаў на Каўказе, у Чачэніі. Гэтай вэрсіі трымаўся Алег Бажэлка, і яна мне падаецца на дадзены момант самай верагоднай”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: