Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дырэктар стадыёну “Трактар” – на мяжы суда 11:10, 15/03/2002
Пракуратура Кастрычніцкага раёну Менску завяршыла папярэдняе расьследаваньне крымінальнай справы, распачатай супраць дырэктара ЗАТ “Стадыён “Трактар” Васіля Алейнікава, што цягнецца чатыры месяцы. Дзеяньні дырэктара, як і адразу пасьля затрыманьня, кваліфікуюцца па арт.430 ч.2 КК РБ (“Атрыманьне хабару ў буйным памеры”). Матэрыялы расьсьледаваньня, як паведамляе “БДГ”, прадстаўленыя для азнаямленьня абвінавачанаму і пасьля гэтага будуць перададзеныя на разгляд у суд.
Нагадаем, што Васіль Алейнікаў быў затрыманы супрацоўнікамі АБЭЗ Кастрычніцкага РАУС сталіцы 15 лістапада 2001 году. Практычна адначасова з распачынаньнем крымінальных справаў супраць кіраўніцтва Беларускай чыгункі й дырэктара ЗАТ “Атлянт” Калугіна. Акрамя таго, хадзілі чуткі аб распрацоўцы генэральнага дырэктара МТЗ Міхаіла Лявонава. Чуткі пацьвердзіліся праз некалькі месяцаў, калі Лявонаў сапраўды быў зарыштаваны.
Зараз расьследаваньне крымінальнай справы супраць Алейнікава скончана. І яно прадстаўлена для азнаямленьня абвінавачанага. У пракуратуры пакуль адмаўляюцца камэнтаваць вынік дадзенага расьсьледаваньня. Аднак сьцьвярджаюць, што з моманту затрыманьня Алейнікава практычна нічога не зьмянілася. Ён па-ранейшаму знаходзіцца пад вартай, і яму па-ранейшаму інкрымінуецца арт.430 ч.2 КК РБ. У хуткім часе “справа Алейнікава” будзе перададзеная ў суд.